Здарэнні

Завершана расследаванне справы аб выбуху ў Лагойскім раёне

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы аб выбуху ў жылым доме ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна Мінскай вобласці,
паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Нагадаем, выбух здарыўся 8 лютага 2012 года. Адзін чалавек загінуў, двое атрымалі цяжкія траўмы.

Следства ўстанавіла, што прычынай выбуху з’явілася ўзгаранне газапаветранай сумесі, якая ўтварылася ў выніку ўцечкі газу з сістэмы газазабеспячэння дома. Дырэктар і кіраўнік аварыйнай службы «Лагойскрайгазу» не рэагавалі ва ўстаноўленым парадку на неаднаразовыя паведамленні жыхароў, у тым ліку і ў дзень выбуху, пра газанебяспечныя інцыдэнты і аварыйныя сітуацыі, чым дапусцілі невыкананне патрабаванняў адпаведных нарматыўных тэхнічных актаў. Ім выстаўлена абвінавачанне на падставе арт. 428 КК (службовая халатнасць).

Крымінальная справа перададзена ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд. Следчымі накіравана дакладная запіска ў дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне «Белпалівагаз» аб устараненні выяўленых падчас расследавання крымінальнай справы прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства.

У СК таксама паведамілі, што працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб выбуху ў цэху Лынтупскага спіртзавода, у выніку якога пацярпелі сем чалавек. Пазней ад атрыманых цялесных пашкоджанняў адна з пацярпелых памерла. Прызначаны і праводзяцца будаўніча-тэхнічная, выбуховатэхнічная і іншыя неабходныя экспертызы.

Спецыялісты дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС і дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы праводзяць спецыяльнае расследаванне, матэрыялы якога пасля заканчэння будуць перададзены ў следчыя падраздзяленні і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы.

Паводле вынікаў аналізу і праверкі атрыманых фактычных звестак будзе дадзена канчатковая прававая ацэнку здарэнню.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве16

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?3

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?30

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве16

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць