Гісторыя44

Гісторык негісторыку хто?

Чым сучасная гістарычная навука можа дапамагчы навукоўцам-гуманітарыям іншага профілю альбо грамадскім ці палітычным дзеячам сучаснасці?

Адказ на гэтае ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі публічнай дыскусіі «Гісторыя Гісторыкаў» і пазагістарычная практыка: як магчымае прафесійнае гісторыяпісанне сёння?», што прайшла ў межах Лятучага ўніверсітэта 26 лютага ў Мінску.

Спачатку адзін з мадэратараў дыскусіі, гісторык Марына Сакалова, прапанавала ўдзельнікам-негісторыкам расказаць пра свае прэтэнзіі, патрабаванні і пытанні да сучасных беларускіх гісторыкаў. Яна адзначыла, што пра крызіс у гістарычнай навуцы стала прынята казаць яшчэ з канца XIX стагоддзя. Аднак самі гісторыкі ніякага крызісу ў сваёй штодзённай працы не адчуваюць.

У адказ на прапанову палітолаг Андрэй Казакевіч заўважыў, што вельмі часта гісторыкі абмяжоўваюцца выкладаннем пэўных фактаў у храналагічнай паслядоўнасці, не дадаючы да іх аналізу, тлумачэнняў больш высокага парадку.

Працягваючы гэтую думку, філосаф Ігар Бабкоў абвінаваціў гісторыкаў у наіўнасці. Ён нагадаў, што ў свой час Генадзь Сагановіч запачаткаваў традыцыю пэўнага аб’ектывізму у гістарычнай навуцы, калі адмовіўся ад міфабудавання «а-ля Мікола Ермаловіч», а пачаў арыентавацца на «кандовую» нямецкую тэхналогію апісання фактаў. Аднак да канца 90-х гадоў аб’ектывісцкая парадыгма вычарпала сябе. З аднаго боку, аб’ектывісты зразумелі, што ўсё тое, што яны дагэтуль успрымалі як факты, трапляючы ў рамку культуры, набывае адценне ідэалагічнасці і ўсяго, чаго гісторык-аб’ектывіст так імкнуўся пазбегнуць у сваёй дзейнасці.

Ці такое ўнікальнае жыццё Ефрасінні Полацкай?

Філосаф Таццяна Шчытцова пацікавілася, ці былі спробы ў асяроддзі гісторыкаў знайсці адказы на постмадэрнісцкую крытыку ідэі аб’ектыўнасці. Бо калі аб’ектыўных фактаў не існуе, то страчваецца сэнс гістарычнай навукі, якая дэкларуе імкненне да аб’ектыўнасці.

У гэтай сувязі філосаф папрасіла прысутных гісторыкаў адказаць на пытанне, як ім удаецца праходзіць паміж Сцылай наіўнай веры ў існаванне абсалютна аб’ектыўных фактаў і Харыбдай, якая цвердзіць, што аб’ектыўнасць у прынцыпе немагчымая.

Тэолаг Ірына Дубянецкая нагадала, што ўсе гуманітарныя навукі так ці інакш закліканыя адказваць на важныя філасофскія пытанні: «Хто мы такія?», «Адкуль і чаму мы з’явіліся?» Таму ад гісторыкаў вельмі хочацца не проста выкладання фактаў, але пэўных прычынна-выніковых мадэляў, схемаў, якія б спрабавалі тлумачыць, як усё працуе. На жаль, канстатавала яна, гісторыкі не адказваюць на такія важныя для грамадства пытанні.

Да таго ж, працягнула Ірына Дубянецкая, расказваючы нам беларускую гісторыю, навукоўцы падаюць яе як нешта ўнікальнае, што існуе па-за кантэкстам працэсаў, якія праходзілі дзесьці ў іншых месцах і ў іншыя часы. У якасці прыкладу Ігар Бабкоў прывёў жыццяпіс Ефрасінні Полацкай, заўважыўшы, што можна сустрэць безліч падобных жыццёвых гісторый у розных краінах позневізантыйскага перыяду.

Мыццё ног у акіяне фактаў

З боку гісторыкаў пытанні і закіды старонніх навукоўцаў даволі ўдала пракаментаваў Андрэй Кіштымаў. Ён нагадаў, што беларуская гістарыяграфія — вельмі маладая з’ява. У той самы час, усе заходнія гістарыяграфіі, з якімі прынята параўноўваць беларускую, маюць сваю класіку. «А мы не маем сваёй гістарычнай класікі», — падкрэсліў гісторык. Таму вельмі цяжка ўсур’ёз казаць пра нейкія паслякласічныя падыходы.

Захапленне ж апісаннямі фактаў, на думку Андрэя Кіштымава, тлумачыцца таксама проста. «Бо калі мы кажам пра нейкае ўяўнае мора фактаў, то мы ў гэтым моры максімум сядзім на беразе і ножкі мыем», — вобразна апісаў сітуацыю гісторык.

Па выніках дыскусіі Марына Сакалова заўважыла, што праблемы, якія паставілі перад гісторыкамі прадстаўнікі іншых гуманітарных навук, наўрад ці матывуюць іх нешта істотна змяніць у сваёй дзейнасці.

Разам з тым, гэта не азначае, што перад айчыннай гістарычнай навукай няма аніякіх выклікаў. Бо, як адзначыў, Ігар Бабкоў, беларускай гістарыяграфіі трэба заваёўваць больш моцныя пазіцыі на рэгіянальным узроўні і рабіцца заўважнай на ўзроўні глабальным.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць