Улада33

Дзярждэп ЗША: Беларусь застаецца аўтарытарнай дзяржавай, якая парушае правы і свабоды грамадзян

Беларусь застаецца аўтарытарнай дзяржавай. Такая характарыстыка ўтрымліваецца ў краінавым дакладзе Дзярждэпартамента ЗША па правах чалавека за 2012 год, апублікаваным на афіцыйным сайце знешнепалітычнага ведамства Злучаных Штатаў Амерыкі.

У дакуменце зазначаецца, што самай актуальнай для Беларусі праблемай у галіне правоў чалавека з’яўляецца немагчымасць грамадзян змяніць уладу. Апошняя ж, пазбаўленая сістэмы стрымліванняў і процівагаў, працягвае груба парушаць правы і свабоды грамадзян. У краіне па-ранейшаму існуюць палітзняволеныя, дагэтуль улады не расследавалі справы аб палітычна матываваных знікненнях апанентаў рэжыму.

Дзярждэпартамент ЗША адзначае факты перавышэння сілы праваахоўнымі органамі ў дачыненні да затрыманых і мірных дэманстрантаў, выкарыстання катаванняў або жорсткага абыходжання падчас расследавання і ў турмах, дзе ўмовы ўтрымання застаюцца дрэннымі.

Беларускія ўлады, згодна з дакладам, дапускалі арышты, затрыманні і змяшчэнне ў месцы пазбаўлення волі грамадзян за крытыку дзяржаўных чыноўнікаў, удзел у дэманстрацыях, а таксама паводле іншых палітычных матываў.

Судовая ўлада пазбаўлена эфектыўнасці і мае заганы з-за палітычнага ўмяшання: рашэнні судоў часта загадзя прадвызначаны, а пасяджэнні праводзіліся ў закрытым рэжыме або завочна, гаворыцца ў дакладзе.

Улады Беларусі, зазначаецца ў дакуменце, па-ранейшаму абмяжоўваюць грамадзянскія свабоды, у тым ліку свабоду слова, друку, сходаў, асацыяцый, рэлігіі і перамяшчэння. Зафіксаваныя факты канфіскацыі друкаваных матэрыялаў у актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, былі перашкоды ў распаўсюджванні інфармацыі.

Знешнепалітычнае ведамства ЗША звяртае ўвагу на факты пераследу праваабаронцаў, няўрадавых арганізацый, палітычных партый і незалежных прафсаюзаў. Апрача таго, крытыкуецца бяздзеянне дзяржавы ў дачыненні да службовых асоб, якія дапускалі парушэнні правоў чалавека.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі10

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ1

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

Мерц абвінаваціў Трампа ў «маштабнай эскалацыі» канфлікту з Іранам21

На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі10

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць