Улада2626

РНЕ пагражае Мірону

Чацьвёра актывістаў віцебскай гарадзкой арганізацыі КХП‑БНФ атрымалі лісты з пагрозамі ад незарэгістраванай арганізацыі «Русское национальное единство».

Чацвёра актывістаў віцебскай гарадской арганізацыі Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ атрымалі лісты з пагрозамі ад незарэгістраванай арганізацыі «Русское национальное единство» (РНЕ).

Лісты прыйшлі ў мінулую пятніцу па пошце на хатнія адрасы вядомага ў горадзе апазіцыянера Барыса Хамайды, а таксама ягоных калег Яна Дзяржаўцава, Сяргея Каваленкі і Яна Таўпыгі. Цікава, што да кожнага з адрасатаў невядомыя звяртаюцца як да «Мірона».

«Там так і напісана: «Мирон! Если ты еще раз вывесишь в нашем городе свою бело‑красно‑белую тряпку, мы тебя обязательно накажем», —цытуе Б.Хамайда.

Па ягоных словах, лісты напісаны не звычайным почаркам, а друкаванымі літарамі. Пры гэтым на паштовых канвертах — малюнак, які нагадвае, што сёлета адзначаецца 125‑годдзе з дня нараджэння беларускага паэта Янкі Купалы. У гэтым Б.Хамайда таксама бачыць здзек над нацыянальнымі святынямі.

«Гэтыя пагрозы, натуральна ж, не спыняць Мірона, бо гэта легендарная і няўлоўная фігура. Гэта народны вобраз героя, які змагаецца за незалежнасць і свабоду сваёй Бацькаўшчыны. Таму бел‑чырвона‑белыя сцягі як з’яўляліся, так і будуць з’яўляцца, і не толькі ў Віцебску, але і ў іншых гарадах Беларусі», — лічыць Б.Хамайда.

Па ягоных словах, звяртацца ў міліцыю і пракуратуру збіраецца толькі адзін з тых, хто атрымаў ліст, — Ян Дзяржаўцаў. Астатнія лічаць гэта дарэмнай стратай часу. Нагадаем, што лісты з пагрозамі ад РНЕ у розны час летась атрымалі рэдакцыя незалежнай газеты «Витебский курьер», старшыня гарадской арганізацыі АГП Алена Залеская і загадчыца літаратурнай часткай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа Вікторыя Дашкевіч. Ва ўсіх выпадках прадстаўнікі закона на іхнія заявы з нагоды атрымання пагроз прыслалі звычайныя адпіскі і не знайшлі тых, хто адпраўляў лісты.

Што тычыцца бел‑чырвона‑белых сцягаў, то ў Віцебску гэта ўжо традыцыя. Перыядычна, раз ці два разы на месяц, іх вывешваюць у розных месцах горада, звычайна цяжкадасягальных. Як правіла, гэта здараецца напярэдадні нацыянальных святаў і адметных гістарычных падзей. Пры гэтым невядомы герой заўсёды пакідае занатоўку з подпісам «Мірон».

Каментары26

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

Спецыялісты патлумачылі, чаму дзікім коням было так мёдам намазана на аўтобусным прыпынку ў Валожынскім раёне4

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года4

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»19

Праз пагрозу атакі дронаў адмянілі ўсерасійскі злёт аператараў беспілотнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць