Грамадства3232

У Глыбоцкім раёне ўначы замалявалі Пагоню на балконе прыватнай кватэры

Прадпрымальнік Мар’ян Місевіч павесіў Пагоню на балконе сваёй прыватнай кватэры ў Падсвіллі (Глыбоцкі раён). Праз тыдзень супрацоўнікі ЖКГ уначы замалявалі герб, а на гаспадара кватэры склалі пратакол.

Мар’ян Місевіч распавёў, што 5 мая, а 8-й вечара яшчэ бачыў Пагоню, а 6 мая, а 5-й раніцы яна была замаляваная. Кватэра знаходзіцца на другім паверсе, і для знішчэння герба камунальнікам, верагодна, прыйшлося карыстацца аўтавышкай. Але людзі, якія жывуць побач, нічога не бачылі.

6 мая спадара Мар’яна выклікала Валянціна Пальчанка, старшыня пасялковага савета. Распытвала пра Пагоню, але сказала, што «не ведае», хто яе замаляваў.

Паводле начальніка Падсвільскага ўчастка ЖКГ Анатоля Захарэвіча, прадпрымальнік парушыў арт. 21 ч. 13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — «Парушэнне архітэктурнага вырашэння фасадаў будынкаў і збудаванняў». Гэты аргумент курам на смех — у Беларусі процьма незаконна перамаляваных балконаў і незаконна зашклёных лоджый, але ніхто не чапае іх гаспадароў.

Відавочна, што палявалі менавіта на герб.

На прадпрымальніка быў складзены пратакол. Яго, верагодна, аштрафуюць.

Пагоня — старажытны беларускі геральдычны сімвал. Уяўляе сабой выяву ўзброенага вершніка на кані. З XIV да XVIII стагоддзя Пагоня была гербам Вялікага княства Літоўскага. Пасля акупацыі беларускіх земляў Расійскай імперыяй Пагоня была гербам Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай губерняў. Пагоня была выяўленая і на гербе Дзісненскага павета, куды ўваходзілі тэрыторыі сучасных Глыбоцкага, Мёрскага, Пастаўскага, Шаркоўшчынскага раёнаў.

Падчас актывізацыі нацыянальных рухаў у пачатку ХХ стагоддзя Пагоня (у розных варыянтах адлюстравання) стала гербам Беларусі і Літвы. У 1918 годзе Пагоня ўжывалася як герб Беларускай Народнай Рэспублікі, у 1991–1995 — Рэспублікі Беларусь. У 2009 годзе ўказам прэзідэнта Пагоня была зацверджаная як герб Віцебскай вобласці. Пагоню прымаюць як свой сімвал усе, хто падзяляе ідэі свабоднай, незалежнай Беларусі, незалежна ад сваіх палітычных поглядаў.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі1

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра ўдзельніцу замаху на генерала ГРУ3

Пратасевіч адказаў, як праца ў КДБ дапамагае на тэлебачанні23

Апублікаванае відэа з месца замаху на генерала ГРУ Аляксеева13

Выканаўцам замаху на генерала Аляксеева быў грамадзянін Расіі. Яго даставілі ў Маскву3

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

Стала вядома, хто будзе прадстаўляць Украіну на Еўрабачанні-20266

Сіманьян заснавала прэмію імя свайго памерлага мужа Тыграна Кеасаяна. Каму будзе даваць?3

Silva Rerum зменіць вашы ўяўленні пра Вялікае Княства, Рэч Паспалітую і Вільню24

Пры наведванні Кітая будзьце асцярожны з сэксам. Вас могуць здымаць схаванай камерай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі1

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць