Афіша

Сёння — прэзентацыя кнігі Аляксандра Лукашука «Зкімбы-зымбы»

Сёньня ў кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука «Зкімбы-зымбы». Выданьне выйшла ў сэрыі «Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў».

У вечарыне возьмуць удзел Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Аляксандар Лукашук, Генадзь Мацур, Уладзімер Някляеў, Пятро Садоўскі, Барыс Пятровіч. Пачатак у 17.00. Уваход вольны.

Вось што расказаў Аляксандар Лукашук пра сваю новую кнігу:

«Зкімбы-зымбы» — у перакладзе з адной паважанай мовы гэта фактычна азначае — чаму б не напісаць пра сяброў. Бо што насамрэч чакаць радасную ці сумную нагоду, да таго ж невядома, каму пісаць першым. Прынцып такі — зкімбы хацеў бы апынуцца на высьпе ці ў турме, ці ў Парыжы. І вось аказалася, што зь некаторымі па ўсіх гэтых адрасах зымбы (у перакладзе як дома).

Іншымі словамі заўчасныя ўспаміны пра людзей, зь якімі я сустракаўся, спрачаўся, якія мелі ўплыў. Ад Янкі Брыла да Мілтана Фрыдмана, ад Уладзі Арлова да Вацлава Гаўла.

Першая частка кнігі — асабістае, літаратурны сямейна-гістарычны кантэкст. Другая — постаці. Гэта люстрацыі наадварот, постаці сяброў, людзей, якіх я лічу важнымі для сябе. І трэцяя частка прысьвечана Васілю Быкаву, вялікаму сябру беларускай службы Радыё Свабода, нашаму слухачу і нашаму аўтару. Там перапіска. інтэрвію, успаміны, а таксама адзін малюнак Быкава, на якім намаляваны я сам».

Сярод герояў новай кнігі Аляксандра Лукашука — Янка Брыль, чалавек дажджу, Арсені Таркоўскі, чалавек адлюстраваньня, Уладзімер Конан, чалавек палёту, Алесь Адамовіч, чалавек дзеяньня, Аркадзь Рудэрман, чалавек тэатра, Віталь Скалабан, чалавек-амфібія, Уладзімер Кармілкін, чалавек хронікі, Вера Рыч, чалавек танца, Іосіф Бродзкі, чалавек імпэрыі, Валянцін Тарас, чалавек выдыху, Паўлюк Урбан, чалавек рукапісу, Віталь Тарас, чалавек удыху, Уладзімер Каткоўскі, чалавек. org, Сяргей Цімохаў, чалавек джазу, Роберт Конквест, чалавек травы, Эдвард Тэлер, чалавек бомбы, Мілтан Фрыдман, чалавек гігіены, Вацлаў Гавэл, чалавек свабоды...

Каментары

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць