За апошнія 22 гады мы адвыклі ад бразгату дробязі ў кішэнях. Але перад гэтым 700 гадоў нашыя продкі карысталіся манетарнай сістэмай за часамі ВКЛ і РП, пад Расійскай імперыяй, за Саветамі, Польшчай і за немцамі.
І толькі пасля атрымання незалежнасці беларусы раптам засталіся без металічных грошай. Хаця ўсе нашыя суседзі дасюль выкарыстоўваюць свае манеты ў разліках.
Факт 1. Папера перамагла
Як згадвае былы старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч, у сярэдзіне
Дарэчы, некалькі гадоў таму ў інтэрнэце прайшла інфармацыя, што ў Славакіі былі выбітыя беларускія манеты, але гэтая інфармацыя не спраўдзілася.
Факт 2. Першая «амаль» залатая
Першая беларуская залатая манета, якую выбілі ў 1995 годзе — на сёння адна з самых рарытэтных і дарагіх. І справа не толькі ў тым, што яна была першаю.
Да
У банках манета прадавалася вельмі кепска праз вялікую цану — 1200 даляраў. Усяго было прададзена каля 100 манет. Але праз некалькі месяцаў на залатых манетах раптоўна пачалі з’яўляцца чорныя плямы. Гэта спрабавалі растлумачыць выпрацоўкаю завадскога клішэ падчас чаканкі — маўляў, таму на золата трапілі драбкі плаціны ці медзі. Непрададзеныя манеты былі адкліканыя ў сховішча Нацбанка, створаная камісія. Але вынікі яе працы застаюцца невядомымі.
Зразумела, што прададзеныя манеты сталіся сапраўднымі рарытэтамі ў калекцыянераў. Цяпер цана манеты ў дзясяткі разоў перавышае першапачатковую. Вядома, што ў 2007 годзе за такую манету прапаноўвалі 20 тысяч даляраў.
А вось Нацбанк цяпер пра гэтую манету на сваім сайце нават не згадвае.
Факт 3. Не выведзеныя з абароту
Затое на сайце Нацыянальнага банка Беларусі паведамляецца, што першыя беларускія манеты з’явіліся 27 снежня 1996 года. Тры манеты, прысвечаныя
Пазней наміналы беларускіх манет змяніліся. Звычайна беларуская
Беларусь дасюль не мае сваёй мынцы і дагэтуль б’е манеты ў іншых краінах — Расіі, Літве, Польшчы, Германіі і нават Казахстане.
Некаторыя беларускія манеты маюць устаўкі з дыяментаў і брыльянтаў. Манеты бываюць чатырохкутныя (Дуга Струвэ) ці важаць больш за кілаграм (Крыж Ефрасінні Полацкай) і нават выходзяць
Выдадзена ўжо шмат серый манет: «Гарады Беларусі», «Помнікі архітэктуры Беларусі», «Святы і абрады беларусаў», «Беларускія народныя легенды», «Казкі народаў свету», «Сямейныя традыцыі славян», «Знакі задыяка», «Праваслаўныя цудатворныя іконы» і «Птушка года».
Факт 4. Найлепшыя ў свеце
У 2005 годзе Беларускі нацыянальны банк упершыню прадставіў памятныя манеты на міжнародны конкурс «Манета года — 2005», які ладзіла амерыканскае выдавецтва «Краўзэ Паблікешнс». У ім штогод удзельнічае каля 70 краін свету. Толькі дэбютаваўшы, срэбраная манета «Беларускі балет» стала першай у намінацыі «Манета з найлепшым мастацкім рашэннем», а срэбраная манета
У 2007 годзе манета «Вялікдзень» з серыі «Святы i абрады беларусаў» перамагла ў намінацыі «Манета з найлепшым мастацкім рашэннем». А
Праз два гады «Найлепшай каралеўскай манетай " стала беларуская «Масленіца», а намінацыю «Самая натхняльная манета» ўзяла срэбраная «Крыж Ефрасінні Полацкай», якая важыць 1,838 кг!
У 2010 годзе беларуская срэбраная манета «Хрэсьбіны» з серыі «Сямейныя традыцыі славян» атрымала першае месца на міжнародным конкурсе Vicenza Numismatica ў Італіі. У конкурсе ўдзельнічала 32 манеты з 11 краін. Камісіі спадабалася «паэтычнае прадстаўленне нараджэння і хросту згодна з традыцыямі славянскай сям’і, а таксама высокамастацкая тэхнічная прапрацоўка». Праз два гады манета «Міжнародны фестываль мастацтваў „Славянскi базар у Вiцебску“» з серыі «Міжнародныя фестывалі ў Беларусі» заняла на тым самым конкурсе 2 месца сярод 42 манет з 12 краінаў.
Факт 5. Заўчасна пахаваны Міцкевіч
Яшчэ адна беларуская манета таксама амаль адразу пасля выхаду стала рэдкасцю. У 1998 годзе, на
Банкіры выявілі, што пад выяваю паэта няправільна прапісаны год смерці: 1854 замест
-
У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць артэфакты з археалагічных раскопак у Мінску і Ваўкавыску
-
Іранічная архіўная знаходка: малітва, якая не зберагла галоўнага атэіста Вялікага Княства Літоўскага ад вогнішча
-
Знойдзены ў беларускім архіве малюнак раскрывае таямніцу загадкавага мяча са старажытнага кургана
Каментары