Эканоміка

Банкам года — 2012 стаў «Ідэя Банк»

У Мінску 29 мая ўпершыню прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі ў сферы банкаўскіх паслуг і тэхналогій «Банк года Беларусі». Арганізатарам конкурсу выступіў партал tut.by.

Як заявіла на цырымоніі кіраўнік праекта «Фінансы TUT.BY» Марыя Салодкая, «прэмія „Банк года Беларусі“ — важная і ўнікальная падзея сёлета на рынку банкаўскіх паслуг». «Конкурсныя намінацыі ўлічвалі не толькі фінансавыя дасягненні, поспехі ў рэкламе ці ў працы з кліентамі, але і стваральную сілу кожнага спецыяліста банка: ад начальніка да радавога аперацыяніста», — падкрэсліла яна.

У журы конкурсу былі вядучыя эксперты ў сферы фінансаў, рэкламы і маркетынгу, а таксама сотні тысяч карыстальнікаў беларускага партала tut.by. Пераможцы вызначаліся ў 12 прызавых намінацыях.

Гран-пры конкурсу і званне «Лепшы банк 2012 года» атрымаў ЗАТ «Ідэя Банк». Прыз карыстальніцкіх сімпатый («Народная прэмія») уручаны ААТ «Белаграпрамбанк».

Пераможцамі таксама сталі: у намінацыі «Рэкламная кампанія года. Лепшыя ідэі, выкарыстаныя банкамі ў сваёй рэкламе» — ЗАТ «МТБанк», у намінацыі «Самая абаяльная супрацоўніца» — Ганна Ватыль з ААТ «Тэхнабанк», «Брэндбук года / Банкаўскі карпаратыўны стыль года» — ААТ «Банк БелЗЭБ», «Персона года ў СМІ» — старшыня праўлення ЗАТ «МТБанк» Андрэй Жышкевіч, «Лепшы сайт» — сайт ААТ «Банк БелЗЭБ», «Лепшая сістэма «Інтэрнэт-банкінг» — ААТ «Белгазпрамбанк», «Лепшы банк для карпаратыўных кліентаў» — ЗАТ «Альфа-Банк», «Самы выгадны спажывецкіх крэдыт» і «Самы выгадны доўгатэрміновы ўклад» — ААТ «Белінвестбанк», «Самы выгадны кароткатэрміновы ўклад» — ЗАТ «Ідэя Банк» .

Арганізатары запэўнілі, што гэта прэмія стане традыцыйнай.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

Еўрасаюз адклаў разгляд прапановы пра поўную забарону на імпарт расійскай нафты3

За суткі Расія запусціла ва Украіну амаль 1000 беспілотнікаў2

У акупаваным Севастопалі выбухнуў шматкватэрны дом. У ім захоўвалі выбуховыя рэчывы

У Пінску прадаюць кватэру Аляксея Пацко — былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў5

Сэрвісы ў Беларусі больш не абслугоўваюць аўтамабілі Geely кітайскай зборкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць