Грамадства11

Камітэт ААН па правах чалавека падтрымаў гомельскага актывіста

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў факт парушэння ўладамі Беларусі права гамяльчаніна Андрэя Аляшкевіча на свабоду распаўсюджвання інфармацыі, паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Судаленка.

Размова ідзе пра падзеі 2008 года, калі Аляшкевіч распаўсюджваў улёткі аб сустрэчы апазіцыйнага палітыка Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Гомеля, што мела адбыцца. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго, а суд прызнаў вінаватым і аштрафаваў. Аляшкевіч палічыў, што такім чынам улады парушылі яго канстытуцыйнае права на распаўсюджванне інфармацыі, і з дапамогай праваабаронцы Судаленкі паспрабаваў аспрэчыць дзеянні міліцыі і рашэнне суда. Гомельскі актывіст прайшоў усе судовыя інстанцыі ў Беларусі, але безвынікова — нацыянальнае заканадаўства забараняе распаўсюджваць інфармацыю аб масавых мерапрыемствах, якія не санкцыянаваныя ўладамі.

У выніку Аляшкевіч звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ), які прызнаў, што дзяржава парушыла яго грамадзянскае права. Камітэт рэкамендаваў уладам Беларусі выплаціць Аляшкевічу ўсе панесеныя страты, цягам 90 дзён апублікаваць гэтае рашэнне ў дзяржаўных СМІ, а таксама праінфармаваць КПЧ аб выкананні гэтых рэкамендацый.

«Але ўсё ж самым галоўным дасягненнем Андрэя Аляшкевіча можна лічыць тое, што міжнародныя эксперты рэкамендавалі ўраду Беларусі змяніць нормы нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і прывесці іх у адпаведнасць з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, які Беларусь у свой час падпісала», — падкрэсліў Судаленка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?1

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

Журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ далі турэмныя тэрміны

Ціханоўская зайшла па шаўрму да гданьскіх беларусаў ФОТЫ13

У Барселоне збіраюцца абкласці вялікімі зборамі круізных турыстаў

Беларуска не паверыла інтэрнэту і пацягнулася ў Крым33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?1

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць