У рамках 7-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе «Слуцк» прымаў «Ліду» (3:3).
На 53-й хвіліне з лаўкі запасных за лаянку на адрас арбітра быў выдалены галоўны трэнер «Ліды» Андрэй Пятроў. За хвіліну да гэтага суддзя Міхаіл Лаўскі прызначыў пенальці ў вароты гасцей. У канцы сустрэчы пры ліку 3:2 на карысць лідчан, арбітр дадаў, мінімум, чатыры хвіліны. Раўнавага ў ліку была адноўлена пазней, на 95-й. Ва ўсякім разе так здалося шмат каму і, у тым ліку, камандзе гасцей.
Абурыўшыся тым, што хвіліна была перайграна, трэнеры і гульцы «Ліды» пачалі высвятляць адносіны з суддзёй. У гэты працэс ўмяшаліся і футбалісты «Слуцка». У выніку на поле прыйшлося выбегчы міліцыі, каб разняць каманды.
Глядзець з адзнакі 07:00
Каментары