Улада

МЗС Беларусі аб працягненні санкцый ЗША — яшчэ адна страчаная магчымасць

Санкцыі з боку ЗША з дачыненні да Беларусі бесперспектыўныя і перашкаджаюць нармальнаму дыялогу. Пра гэта заявіў БелаПАН прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных, каментуючы інфармацыю аб працягненні Злучанымі Штатамі на год дзеяння санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

«Гэта інерцыйнае рашэнне ў межах падыходаў, якія даказалі сваю бесперспектыўнасць, — сказаў Савіных. — Гэта яшчэ адна страчаная магчымасць для пераводу нашых кантактаў у канструктыўнае рэчышча».

Як паведамлялася раней, 13 чэрвеня прэзідэнт ЗША Барак Абама працягнуў яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя 16 чэрвеня 2006 года яго папярэднікам Джорджам Бушам.

«У 2012 годзе ўрад Беларусі прадоўжыў аказваць націск на палітычную апазіцыю, грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ, — гаворыцца ў дакуменце. — Парламенцкія выбары, што прайшлі 23 верасня, не адпавядалі міжнародным стандартам. Улады адвольна затрымлівалі і арыштоўвалі грамадзян за крытыку службовых асоб або ўдзел у дэманстрацыях, заключылі ў турму як мінімум аднаго праваабаронцу па сфабрыкаваных абвінавачаннях, перашкаджалі працы незалежных журналістаў».

Нагадаем, у 2006 годзе ЗША ўвялі візавыя і фінансавыя абмежаванні для дзесяці чалавек:
Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Лукашэнкі (памочнік прэзідэнта), Лідзіі Ярмошынай (старшыня ЦВК), Віктара Галаванава (былы міністр юстыцыі), Віктара Шэймана (памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях), Дзмітрыя Паўлічэнкі (тады — камандзір САХР), Сцяпана Сухарэнкі (тады — старшыня КДБ), Аляксандра Зімоўскага (тады — старшыня Белтэлерадыёкампаніі), Уладзіміра Навумава (тады — міністр унутраных спраў), Наталлі Пяткевіч (тады — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта). Амерыканскім кампаніям забаронена заключаць здзелкі з гэтымі людзьмі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць