Выпадак здарыўся ў Ашмянах у чацвер вечарам. У бальніцу трапіў з апёкамі правай нагі вучань 4 класа.
10-гадовы хлопчык з вёскі Навасёлкі каля 18 гадзін гуляў на падворку з сябрам. Той кінуў у топку кармазапарніка напалову поўную бутэльку з бензінам, які застаўся ад запраўкі бензапілы.
З-за выбуху школьнік атрымаў апёкі 1-3 ступені правай нагі (на 9% цела). Яго шпіталізавалі.
Яго бацькі ў гэты час былі ў хаце.
МНС нагадвае, што паводле статыстыкі, менавіта ў час летніх канікул павялічваецца колькасць здарэнняў, у якія трапляюць дзеці.
Каментары