Грамадства

Штаб Мілінкевіча: ніводны пацярпелы не застанецца без дапамогі

На паседжанні Штаба Аляксандра Мілінкевіча, што адбылося 28 сакавіка ў Мінску, вызначаныя тры асноўныя задачы, развязаннем якіх актывісты дэмруху зоймуцца ў бліжэйшыя дні.

Галоўная праца на сёння - аказанне ўсемагчымай падтрымкі людзям, якія адбываюць пакаранне арыштам за ўдзел у палітычнай кампаніі аб'яднаных дэмакратычных сіл. Будзе наладжана перадача ім у турмы прадуктаў харчавання, цёплых рэчаў і прадметаў асабістай гігіены. Каля спецпрыемніка-размеркавальніка па вуліцы Акрэсціна ў Мінску, дзе ўтрымліваецца асноўная маса арыштаваных, наладжана кругласуткавае дзяжурства прадстаўнікоў Штаба Аляксандра Мілінкевіча ці сяброўскіх грамадскіх праваабарончых арганізацый, у абавязкі якіх уваходзіць аказанне дапамогі сваякам арыштаваных, сустрэча і забеспячэнне транспартам дзеля ад'езду да хаты людзей, вызваленых з камераў па заканчэнні тэрміна пакарання. Арганізацыя аналагічнай работы плануецца і ў рэгіёнах Беларусі, дзе знаходзяцца ў арыштах удзельнікі дэмруху.

Цягам паседжання Штаба Аляксандр Мілінкевіч пацвердзіў свае словы аб тым, што ніводзін чалавек, які трапіў пад рэпрэсіі ўлады за падтрымку аб'яднаных дэмакратычных сіл, не застанецца без увагі і дапамогі. Кожнаму арыштаванаму, аштрафаванаму, збітаму, звольненаму з працы ці выключанаму з навучальнай установы чалавеку будзе аказаная неабходная дапамога. З гэтай мэтай Штабам прынятае рашэнне аб стварэнні агульнарэспубліканскага банка дадзеных пра ўсіх пацярпелых падчас кампаніі людзей. Займацца гэтай працай будзе адмысловая група Штаба на чале з намеснікам яго кіраўніка Віктарам Карнеенка.

Гэтая ж група будзе весці працу па складанні агульнарэспубліканскага спісу прадстаўнікоў улады і сілавых структур, якія парушылі закон цягам выбарчай кампаніі і ўдзельнічалі ў рэпрэсіях у дачыненні да грамадзянаў. У гэты спіс, паводле планаў, увойдуць дзяржаўныя чыноўнікі, суддзі і супрацоўнікі праваахоўных органаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных установаў, члены выбарчых камісій, а таксама іншыя персоны, чый удзел у парушэннях закона і рэпрэсіях у дачыненні да ўдзельнікаў дэмруху будзе пацверджаны дакументальна альбо пераканаўчымі паказаннямі сведак.

Штаб мае намер звярнуцца да ўсіх грамадзянаў Беларусі, журналістаў беларускіх і замежных СМІ з просьбай прадставіць адпаведныя пісьмовыя, фота-, відэа- і аудыёдакументы, а таксама сведчанні актывістаў дзеля складання банку дадзеных пацярпелых і разгляду пытання аб аказанні канкрэтнай дапамогі кожнаму з іх і спіса парушальнікаў закона, які будзе агалошаны і перададзены ў міжнародныя арганізацыі дзеля прымянення адпаведных санкцый.

milinkevich.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты18

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Успышка хантавіруса на MV Hondius: СААЗ пакуль не бачыць пагрозы далейшага распаўсюджвання інфекцыі1

Трамп сёння ляціць у Кітай

Прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання-2026»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты18

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць