Піша Наталля Гардзіенка.
Беларускае замежжа доўгі час было з’явай, якой нібыта і не было. Недзе ў паралельнай рэчаіснасці за «жалезнай заслонай» ладзіліся фестывалі, выставы, выдаваліся кнігі, газеты, часопісы. Але суайчыннікі ў метраполіі нават не ўяўлялі, што ёсць нейкая Беларусьпа-за Беларуссю.
Ад падзення тае «заслоны» мінула каля чвэрці стагоддзя. Адбыліся істотныя змены і ў самой Беларусі, і ў свеце. А што змянілася ў сітуацыі паралельнага існавання дзвюх частак нацыі: метрапольнай і замежнай? Што ўяўляе сабой беларускае замежжа сёння? І што ведаюць пра яго ў метраполіі?
Праблемы ацэнкі
На пачатку
была агучана лічба 3–3,5 млн беларусаў. На чым грунтавалася гэтая лічба, складана было ацаніць ужо тады. Сёння спасылаюцца на тыя ж лічбы, нібы за 20 гадоў нічога не змянілася.Перапісы насельніцтва фіксуюць змяншэнне колькасці беларусаў у Расіі, Украіне ды іншых краінах. У той жа час штогод з Беларусі людзі выязджаюць у замежжа…
Чаму ж не змяняюцца лічбы? Усё зразумела:
вывучэннем таго, што адбываецца сёння ў беларускім замежжы, а таксама аналізам рэальных міграцыйных працэсаў у сучаснай Беларусі бадай ніхто не займаецца.Невядомая ні
Афіцыйная статыстыка выездаў беларусаў не супадае з лічбамі іх уезду ў іншыя краіны.
Напрыклад, паводле беларускіх звестак, у Канаду цягамАналагічна, па беларускіх звестках, у Канаду ў 2011 г. эмігравалі 59 чалавек, а паводле канадскай статыстыкі ў гэты год у краіну перабраліся 355 беларусаў. І гэткая ж сітуацыя з іншымі краінамі. А можна яшчэ згадаць невымяральныя плыні працоўных на заробкі ў Расію. А колькі выпускнікоў айчынных ВНУ, асабліва тэхнічных, сёння працуе ў замежжы? Выглядае, што праблема рэальнай эміграцыі застаецца не толькі не адрэфлексаванай, але і наогул незаўважанай для афіцыйнага Мінска.2000—2010 гг. выехалі 1046 чалавек, а паводле канадскай статыстыкі, туды на сталае жыццё прыехаў у тойсамы час 5601 беларус.
Таксама няма аналітычных даследаванняў адносна працэсаў у беларускіх суполках замежжа.Як змяняецца склад удзельнікаў, характар суполак? Якія асноўныя праблемы? Няма аналізу — няма і канцэпцыі ўзаемадзеяння. Можа быць часткова і з гэтай прычыны так шматпакутна каторы год нараджаецца новая праграма «Беларусы ў свеце» ды адкладаецца прыняцце закону «Аб суайчынніках за мяжой».
Крыху гісторыі
Сучаснае замежжа з’яўляецца вынікам двух відаў працэсаў, што зведала Беларусь у ХХ ст.
Другі від працэсаў, што паўплывалі на фарміраванне беларускага замежжа — міграцыйныя.
Сённяшнія дыяспары з’яўляюцца вынікам дзейнасці прадстаўнікоў пераважна дзвюх апошніх хваляў эміграцыі: паваеннай — што стварыла асноўныя асяродкі на Захадзе і чые арганізацыі маюць ужо больш як паўвекавую гісторыю, і «незалежнай» — эміграцыі з Рэспублікі Беларусь ад пачаткуГэтая апошняя хваля не толькі стала ствараць уласныя структуры, але і паступова пераняла і працу ў «старых» арганізацыях, дзе старэйшае пакаленне ўжо складае выразную меншасць.1990-х і да сёння.
Новыя з’явы
Можна казаць пра тое, што сёння тыя ці іншыя беларускія арганізацыі ёсць у 26 краінах свету: Аргенціне, Аўстраліі, Аўстрыі, Бельгіі, Ватыкане, Вялікабрытаніі, Грузіі, ЗША, Ізраілі, Казахстане, Канадзе, Кітаі, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Малдове, Нідэрландах, Нямеччыне, Польшчы, Расіі, Узбекістане, Украіне, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі.
Пры гэтым за апошнія дзесяцігоддзі на нейкі час з’явіліся і спынілі існаванне беларускія структуры ў Бразіліі, Балгарыі, Іспаніі.
Фактычна няма сёння арганізаванай беларускай прысутнасці ў Францыі, дзе ў сярэдзіне ХХ ст. быў даволі моцны беларускі асяродак.Дзейнічае Саюз беларусаў Грузіі «Беларускія сябры», а ў Швейцарыі, дзе, бадай, ніколі не было беларускіх структураў, з’явілася Асацыяцыя беларусаў Швейцарыі. ЁсцьЗатое цягам апошніх гадоў аформіліся арганізацыі ў новых краінах.
Апошнім часам з’явіліся новыя
Беларуская дзейнасць у замежжы набывае і новыя формы.Гэта, відавочна, звязана з дзейнасцю моладзевых структураў. Так, у Лондане група «Free Belarus Now» праводзіла беларускі
На пачатку ХХІ ст. з ініцыятывы маладой эміграцыі за межамі Беларусі з’явілася багата новых палітычных арганізацый: кампанія «Разам для Беларусі», групы «Грамадзянская Беларусь» (Чэхія), «Трэці шлях» (Эстонія), «Офіс беларускай палітычнай эміграцыі» (Антверпен), «Асацыяцыя за мадэрнізацыю» (Прага) і інш.
Разам з тым,
Праблемы замежжа
Традыцыйная праблема ўсіх эміграцыйных асяродкаў — асіміляцыя — асабліва актуальная для беларусаў. Узровень нацыянальнай самасвядомасці метрапольных беларусаў пры эміграцыі часта прыводзіць да адрыву іх ад сваіх каранёў і знікнення ў шматнацыянальным моры глабалізаванага грамадства. Менавіта
таму толькі невялікі адсотак эмігрантаў далучаецца да беларускіх суполак на Захадзе.Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці залежыць найперш і найбольш ад метраполіі.
Іншая істотная праблема — раз’яднанасць, падзеленасць эмігрантаў.У паваенны час найбольш моцны быў палітычны падзел (звязаны з дзейнасцю палітычных цэнтраў эміграцыі), а следам і рэлігійны. Сёння падзел мае таксама палітычны характар — стаўленне да беларускіх уладаў. Гэты падзел шмат у чым інспіруе сам афіцыйны Мінск, і правакуючы палітычную эміграцыю, і абіраючы лаяльныя да сябе суполкі, каб паказаць падтрымку сваёй палітыкі з боку замежжа.
Часта канфлікты ў беларускіх асяродках маюць і іншую аснову, звязаную з дачыненнямі лідараў, пытаннямі маёмасці, высвятленнем «хто лепшы беларус» і г. д.Якая б ні была прычына падзелу ў арганізацыі, вынікі ніколі не ідуць на карысць суполцы. Згадаць хаця б нядаўнія падзеі ў
Дачыненні з метраполіяй
Патэнцыял дыяспараў для метраполіяў складана пераацаніць. Грамадзяне, што ў іншай краіне адчуваюць еднасць з Бацькаўшчынай — найлепшыя «агенты ўплыву». Яны ствараюць у замежжы імідж Беларусі, дапамагаюць наладжваць сувязі, урэшце — укладаюць заробленыя сродкі ў развіццё роднай краіны. Аднак для гэтага суайчыннікі ў замежжы павінны адчуваць, што яны патрэбныя метраполіі, а ў беларускім варыянце гэтага няма. Дачыненні з дыяспарай цікавяць афіцыйны Мінск з меркантыльнага гледзішча — прыцягнення сродкаў. Аднак без мэтанакіраванай палітыкі падтрымкі дыяспары ніякай аддачы не будзе.
Тэма эміграцыі і дыяспары на дзяржаўным узроўні сёння застаецца непажаданай. У выніку і культура беларускага замежжа, яе адметнасці і здабыткі, так і застаюцца малавядомай і неасэнсаванай часткай беларускай культуры, што існуе нібыта сама сабою.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары