Супрацоўнікіаператыўна-пошукавага аддзела Віцебскай мытні на609-м км аўтадарогі Брэст — Масква затрымалі аўтамабіль «Вольва», якім кіраваў грамадзянін Беларусі, што вёз у Расію 2,6 тыс кг замарожаных свіных шчок, паведамляепрэс-служба рэгіянальнай мытні.
Тавар правозіўся без суправаджальных дакументаў, у прыватнасці адсутнічаў ветэрынарны сертыфікат.
Тавар папярэднім коштам 315 млн. рублёў затрыманы. Праводзіцца праверка.
Як паведамлялася раней, галоўнае ўпраўленне МНС Расіі па Смаленскай вобласці адкрыла каранцінныя пасты на мяжы з Беларуссю для прадухілення распаўсюджання афрыканскай чумы свіней (АЧС). Таксама Рассельгаснагляд 8 ліпеня інфармаваў дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі аб тым, што ў сувязі з успышкай афрыканскай чумы свіней у Віцебскай вобласці ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз з тэрыторыі гэтай вобласці ў Расію свіней, спермы кныроў, свініны і сырых свіных мясапрадуктаў, вырабаў са свініны і кармоў для свіней. Акрамя таго, павінна быць прыпынена сертыфікацыя прадукцыі са свініны, вырабленай з выкарыстаннем мясной сыравіны з Віцебскай вобласці.
Каментары