Усяго патроху88

Суперсучасную сістэму аплаты дарог BelToll вартуюць людзі ў палатках

Каля парталаў BelToll — сістэмы аплаты за карыстання аўтадарогамі — на трасе М1 у палатках днююць і начуюць людзі. Яны і ядуць, і спяць у сваіх шалашах. Каб аберагчыся ад дажджу, маленькі спальны намёт стаіць унутры вялікага, дзённага.

Гэта не турысты. Гэта ахоўнікі, што пільнуюць электрагенератары, якія забяспечваюць энергіяй пункты кантролю. Справа ў тым, што ў кампаніі «Капш Тэлематык Сэрвісіз», аператара сістэмы BelToll, узніклі бюракратычныя праблемы з падвядзеннем электрычнасці да некаторых парталаў праз ворныя землі, якія ў Беларусі амаль недатыкальныя. Таму, каб пачаць тэставую эксплуатацыю сістэмы, ля кожнага партала ўсталявалі па дызельным электрагенератары.

Аднак неўзабаве 10 генератараў скралі. Таму, каб прадухіліць наступныя крадзяжы, ля кожнага партала пасадзілі па вартаўніку, якія жывуць і спяць у турыстычных намётах.

Кожны дзень ім падвозяць правізію і паліва для генератара. Вартай займаюцца мужчыны дужага целаскладу.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць