Надвор'е

Па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +33°С

У суботу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах cлабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 11 .. 17°С, максімальная днём ад 21°С па паўночным усходзе да 28°С па паўднёвым захадзе краіны.

У наступныя двое сутак надвор'е ў нашай краіне пачне паляпшацца.

У нядзелю, 28 ліпеня, пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту ў асобных раёнах яшчэ пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, не выключаны навальніцы. Вецер няўстойлівы слабы. У дзённыя гадзіны на крайнія паўднёва-заходнія раёны Беларусі пачне паступаць больш цёплая паветраная маса з поўдня Еўропы. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 10 .. 17°С, максімальная днём 23 .. 28°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей 29 .. 31°С.

У панядзелак, 29 ліпеня, Беларусь у асноўным будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Паўднёвы захад краіны апынецца пад уплывам вельмі цёплых паветраных мас трапічнага паходжання. Абыйдзецца пераважна без ападкаў. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні ўмераны, па захадзе краіны — парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 10 .. 16°С, максімальная днём 23 .. 29°С; па паўднёвым захадзе ноччу 17 .. 19°С, днём 30 .. 33°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай58

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер24

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай58

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць