Культура

Новы Arche: «Ахвяры і каты»

Выйшаў у свет чарговы нумар Arche (№ 3 за 2013 год) пад агульнай назвай «Ахвяры і каты».

Паводле сваёй тэматыкі ён з’яўляецца лагічным працягам сёлетняга першага нумара часопіса пад назвай «Паліцаі і партызаны»,
то бок таксама прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Асноўныя матэрыялы нумара:

— праца швейцарскага даследчыка Філіпа Мюлера пра дзейнасць у Беларусі нямецкіх айзанцгрупы B і 322-га паліцэйскага батальёна, скіраваную на знішчэнне цывільнага насельніцтва;

— поўная версія палемікі гарадзенскага гісторыка Дзяніса Нарэля і намесніка галоўнага рэдактара Arche Аляксандра Пашкевіча па праблеме стаўлення да супрацоўніцтва падчас вайны шэрагу вядомых беларускіх нацыянальных дзеячаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі;

— лісты ксяндза-беларуса Уладзіслава Талочкі да грэка-каталіцкага мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага, дасыланыя з Вільні ў Львоў у лістападзе 1941 — кастрычніку 1942 гадах. Друкуюцца ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову паводле арыгіналаў, выяўленых пінскім даследчыкам Аляксандрам Ільіным у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Украіны ў Львове.

Як і папярэднія, гэты нумар можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] з пазнакай у полі «Тэма» «Ахвяры і каты». Кошт асобніка — 69 тыс. рублёў (з улікам дастаўкі). У лісце абавязкова пазначце свае прозвішча і імя, дакладныя паштовы адрас і індэкс, а таксама падайце нумар тэлефона для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»7

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць