Здарэнні66

Пакуль электрычка даехала, чалавек мог памерці двойчы

Ад медыкаў чакаць дапамогі не выпадала.

Раніцай 14 жніўня стаў сведкам гісторыі, якая ледзь не скончылася трагедыяй. Ехаў на электрычцы ў Мінск (Асіповіцкі кірунак). І дзесьці каля Мачулішчаў

мужчына, што сядзеў непадалёку, проста зваліўся на падлогу.

Сам ён не мог падняцца. Дамапог нейкі хлопец. У мужчыны носам пайшла кроў (ці то ад удару, ці то ад ціску). Адразу ж паведамілі машыністу пра здарэнне. Па гучнай сувязі ён папрасіў пасажыраў-медыкаў, калі такія ёсць у электрычцы, зайсці ў наш вагон. Калі пад’ехалі да Калядзічаў, думаў, што тут зойдзе медбрыгада. Але нікога не было.

Калі паехалі далей, прыйшоў адзін з машыністаў. Перапытаў, ці патрэбная яшчэ «хуткая». Паколькі мужчыну, здавалася, палепшала, адмянілі выклік. Але

праз якія дзве хвіліны ён ізноў самлеў.

Зноў паведамілі машыністу. Той адказаў, што медыкі будуць на станцыі Мінск-Пасажырскі. А мы пад’язджалі толькі да Лошыцы.

У кагосьці знайшоўся нашатыр. Мужчына апрытомнеў. Да прыходу медыкаў на канцавым прыпынку ён датрываў.

Бытавая гісторыя. Такія, відаць, здараюцца штодня. Але не кожная заканчваецца добра.

Людзі павялі сябе як мае быць. З суседняга вагона прыйшла жанчына, якая працуе ў бальніцы. Яна спрабавала распытаць пра стан мужчыну, змераць яму ціск, хаця ён так і не даўся. Але што ўразіла:

машыніст, які прыходзіў, быў з пустымі рукамі. Хіба ў іх няма аптэчкі ў кабіне для падобных выпадкаў? Валідол, нашатыр, вата... Хаця б мінімальнае, чым можна дапамагчы чалавеку. Калі сапраўды няма, трэба выправіць гэта як мага хутчэй.

Але што больш дзівіць, дык хуткасць, з якой медыкаў можна выклікаць да электрычкі. З Калядзічаў да Мінска-Пасажырскага ехаць 22 хвіліны. За гэты час чалавек можа некалькі разоў памерці. Хіба не парадокс?

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas9

Украіна атакавала дронамі Растоўскую вобласць і Краснадарскі край2

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць