Грамадства

З кастрычніка ў Беларусі абмяжуюць цэны на некаторыя лекі

З кастрычніка ў Беларусі пачнуць дзейнічаць новыя правілы адносна цэнаў на некаторыя лекавыя прэпараты. Міністэрства аховы здароўя вызначыла для іх максімальныя гранічныя адпускныя цэны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле пастановы Мінздрава ад 17 верасня 2026 года, арганізацыі змогуць самастойна вызначаць адпускныя цэны на гэтыя лекі, але яны не павінны перавышаць устаноўленыя дзяржавай максімальныя значэнні. Самі гранічныя цэны былі вызначаныя раней іншай пастановай міністэрства.

Абмежаванні закрануць прэпараты розных груп: супрацьпаразітарныя, дэрматалагічныя, супрацьінфекцыйныя, супрацьпухлінныя і імунамадулюючыя сродкі, а таксама лекі для лячэння захворванняў дыхальнай і стрававальнай сістэм, парушэнняў абмену рэчываў, хвароб крыві і крыватворных органаў, нервовай сістэмы і органаў пачуццяў.

У пералік трапілі прэпараты айчынных вытворцаў, у тым ліку «Белмедпрэпараты», «Фармлэнд», «Беласептыка», «Рэб-фарма», «Фармтэхналогія», Барысаўскага і Нясвіжскага заводаў медыцынскіх прэпаратаў, «Акадэміфарм», Бабруйскага завода біятэхналогій і «Ферэйн».

Напрыклад, максімальная адпускная цана лоратадзіну Барысаўскага завода ва ўпакоўцы з 10 таблетак складзе 49 капеек. Для лопераміду №10 яна ўстаноўленая на ўзроўні 40 капеек, а для глюканату кальцыю №50 — 1 рубель 15 капеек.

Гранічная цана фоліевай кіслаты 0,4 мг №30 складзе 1 рубель 50 капеек, а эуфіліну 150 мг №30 — 77 капеек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць