Да канца 2026 года ў Мінску плануюць абсталяваць дадатковымі бакавымі агароджамі прыпынкавыя павільёны новага тыпу. Пра гэта паведамілі ў ГПА «Гаррэмаўтадар Мінгарвыканкама», піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Павільёны такога ўзору пачалі ставіць на прыпынках грамадскага транспарту ў 2023 годзе. Аднак з надыходам восеньскіх дажджоў яны выклікаюць крытыку ў сацыяльных сетках.
Пасажыры адзначалі, што канструкцыі недастаткова абараняюць ад дажджу і ветру. Некаторыя таксама лічаць, што старыя павільёны лепш выконвалі функцыю абароны ад непагадзі.
У «Гаррэмаўтадары» расказалі, што ўдасканаленнем новых павільёнаў займаюцца яшчэ з 2025 года. Каб пасажыры маглі лепш абараніцца ад ападкаў падчас чакання транспарту, павільёны абсталёўваюць дадатковымі бакавымі перагародкамі. За мінулы год паставілі 246 такіх агароджаў. Цалкам мадэрнізацыю плануюць завяршыць да канца снежня 2026 года.
Паралельна ў Мінску працягваецца замена старых і зношаных прыпынкавых павільёнаў на новыя, выкананыя ў адзіным архітэктурным стылі. Штогод з 2023 года ў межах бягучага рамонту мяняюць каля 200 павільёнаў.
У «Гаррэмаўтадары» адзначылі, што з 2023 па 2025 год у Мінску ўжо ўсталявалі 547 павільёнаў новага тыпу. Паступова плануецца замяніць усе састарэлыя канструкцыі на прыпынках.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары