Свет

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым

Міністр замежных спраў Германіі Ёган Вадэфуль асабіста сустрэўся са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Перамовы адбыліся 26 верасня ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН. Сустрэча праходзіла за зачыненымі дзвярыма без журналістаў, піша Deutsche Welle.

Сяргей Лаўроў і Ёган Вадэфуль. Фота: Michael Kappeler / picture alliance via Getty Images

Як паведамляе агенцтва AFP, гэта была першая асабістая сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Германіі і Расіі пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе.

Паводле інфармацыі расійскага «Интерфакса», перамовы працягваліся 22 хвіліны. Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што сустрэча адбылася па ініцыятыве нямецкага боку. Паводле ТАСС, перад перамовамі нямецкая дэлегацыя папрасіла абмежаваць доступ журналістаў і не весці запіс уступных заяў.

Пасля сустрэчы Вадэфуль і Лаўроў павінны былі выступіць перад дэлегатамі Генеральнай асамблеі ААН.

Прадстаўнік нямецкага МЗС паведаміў AFP, што Вадэфуль падчас размовы заклікаў Маскву «адмовіцца ад небяспечнага шляху эскалацыі» ў дачыненні да Германіі, Еўропы і НАТА. Паводле нямецкага боку, міністр таксама заявіў, што інцыдэнты кшталту нядаўняй спробы зрабіць выбух у аэрапорце Лейпцыга, у якой Берлін абвінаваціў Расію, а таксама іншыя гібрыдныя атакі не паўплываюць на рашучасць Германіі падтрымліваць Украіну.

Нямецкі бок таксама асудзіў расійскія атакі на цывільнае насельніцтва Украіны. Неназваны дыпламат заявіў, што гэтыя дзеянні не змяняюць пазіцыі Германіі.

Папярэдняя асабістая сустрэча кіраўнікоў МЗС Германіі і Расіі адбылася ў студзені 2022 года. Тады кіраўніца нямецкага МЗС Анналена Бербок сустрэлася з Лаўровым менш чым за месяц да пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

На сёлетняй Генеральнай асамблеі ААН Германію прадстаўляе Вадэфуль замест канцлера Фрыдрыха Мерца. Мерц не паехаў у Нью-Ёрк на фоне ўнутрыпалітычнага ціску пасля няўдалых для яго Хрысціянска-дэмакратычнага саюза вынікаў выбараў у некалькіх федэральных землях.

Сярод асноўных тэм агульных дэбатаў Генеральнай асамблеі ААН у гэтым годзе — вайна Расіі супраць Украіны, вайна паміж ЗША і Іранам, а таксама рызыкі, звязаныя з развіццём штучнага інтэлекту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць