Свет3030

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам

Не абышлося без жарту пра беларускую біяграфію Джона Уіка.

Ілюстрацыйны калаж

Сустрэча адбылася перад цырымоніяй уручэння прэмій Global Citizen Awards, якую штогод ладзіць уплывовы амерыканскі аналітычны цэнтр Atlantic Council падчас Тыдня высокага ўзроўню Генеральнай асамблеі ААН.

Перад асноўнай часткай вечара арганізатары правялі невялікі закрыты прыём для гасцей катэгорыі VVIP — «вельмі-вельмі важных персон». Там частка беларускай дэлегацыі, у тым ліку Святлана Ціханоўская, і сустрэлася з зоркай «Матрыцы» і «Джона Уіка».

«Нас тут шмат»

Размова не абышлася без беларускага жарту. У трэцяй частцы «Джона Уіка» герой Кіану Рыўза называе сваё сапраўднае імя — Джардані Ёванавіч — і кажа, што нарадзіўся ў Беларусі і з’яўляецца «дзіцём Беларусі».

Каманда Ціханоўскай з гэтай нагоды перакінулася жартам з камандай Рыўза.

«Сказалі ім: «Ведаеце, сёння ў гэтым пакоі ён не адзінае дзіця Беларусі, нас тут шмат». Усе вельмі пасмяяліся», — расказаў «Нашай Ніве» дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.

Паводле яго, у жыцці Рыўз аказаўся такім жа простым і адкрытым, якім яго часта апісваюць людзі, што сустракаліся з ім раней.

Што Кіану Рыўз рабіў на палітычным мерапрыемстве

Кіану Рыўз быў на цырымоніі прадстаўляў са сцэны аднаго з лаўрэатаў — прэзідэнта і генеральнага дырэктара «Формулы-1» Стэфана Даменікалі.

Рыўз даўно цікавіцца мотаспортам, а ў сваёй прамове адзначыў, што пры Даменікалі «Формула-1» ператварылася з міжнароднага чэмпіянату ў сусветную культурную з’яву. 

Акрамя Даменікалі, узнагароды Global Citizen Awards сёлета атрымалі прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб, прэм’ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбанэзе і брытанская актрыса і спявачка Сінція Эрыва. На мерапрыемстве сабралася больш за 700 палітыкаў, дыпламатаў, кіраўнікоў бізнэсу, прадстаўнікоў медыя і грамадскіх арганізацый. 

Не толькі сустрэча з кіназоркай

Святлана Ціханоўская ўжо некалькі гадоў наведвае цырымонію па асабістым запрашэнні кіраўніцтва Atlantic Council. Арганізацыя паслядоўна дае пляцоўку беларускім дэмакратычным сілам і праводзіць дыскусіі пра будучыню Беларусі.

На той жа цырымоніі Святлана Ціханоўская паразмаўляла з былым дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампеа і амерыканскім прадстаўніком пры ААН Майкам Уолцам.

А год таму на той жа пляцоўцы дэлегацыя Ціханоўскай сустракалася з легендай украінскага футбола Андрэем Шаўчэнкам. 

Каментары30

  • Жвір
    25.09.2026
    Добрая навіна. Увогуле навіны ад Ціханоўскай нясуць нейкі аптымізм, у той час, як іншыя збольшага гнятуць ды надаюць цяжару ў настрой.
  • Джардані Ёванавіч
    25.09.2026
    Лепей бы з мужам.
  • Сьвецкі Леў
    25.09.2026
    Дык а што з іншым "дзіцём Беларусі"? Можна віншаваць ужо Нацыянальную лідарку з закрыццём пытання?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць