Аўто55

У Літве Maserati з беларускімі нумарамі мчаў па трасе з хуткасцю 247 км/г

Maserati белага колеру з беларускімі нумарамі быў зафіксаваны камерамі фотафіксацыі некалькі разоў. Спачатку гэты аўтамабіль перавысіў хуткасць на 37 км/г, потым на 117 км/г, у трэці раз — на 66 км/г.

Як паведамляе партал Lrytas.lt, рэкорды Maserati з Беларусі ставіў яшчэ ў маі, але паліцыя распавяла пра гэта толькі цяпер.

Парушэнне было зафіксавана на трасе А1, паміж Каўнасам і Клайпедай.
Maserati з беларускімі нумарамі быў зафіксаваны камерамі фотафіксацыі. Спачатку гэты аўтамабіль перавысіў хуткасць на 37 км/г, потым на 117 км/г, трэці раз — на 66 км/г, пры тым, што абмежаванне на гэтым участку — 130 км/г.

У Літве за перавышэнне хуткаснага рэжыму больш чым на 50 кіламетраў у гадзіну прадугледжаны суровыя санкцыі: штраф у памеры 1–1,5 тысячы літ (каля 385 — 576 даляраў) і пазбаўленне права кіравання на тэрмін ад 1 да 3 месяцаў або 7 дзён арышту і пазбаўленне правоў на 6 месяцаў.

Уладальніка Maserati ўдалося знайсці, але ён не прызнаўся, хто быў за рулём аўтамабіля, і заплаціў штраф у некалькі сотняў літаў.

«Рукі свярбяць пакараць гэтых «арлоў», — прызнаўся намеснік начальніка дарожнай паліцыі Літвы Аляксандр Самулевічус.

У дарожнай паліцыі кажуць пра тое, што з лістапада ў Еўропе будзе запушчана адзіная база дадзеных па парушэннях ПДР. Пры ўездзе ў любую краіну ЕС кіроўцы, за якімі лічацца такія парушэнні, будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Ізраіль атакавалі сховішча нафты ў Тэгеране. Узнік моцны пажар3

Трамп заявіў, што карта Ірана можа змяніцца14

164 жанчыны за кратамі: што вядома пра палітычны пераслед жанчын у Беларусі1

Трамп абвінаваціў Тэгеран ва ўдары па іранскай школе для дзяўчынак5

«Кхэ-кхэ». Крэмль выпадкова апублікаваў неадрэдагаванае відэавіншаванне Пуціна з 8 сакавіка13

Лукашэнка 8 сакавіка прыехаў у «Мак.бай» ФОТЫ18

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся22

31‑гадовага завадчаніна і аўтамабіліста з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Святлана Ціханоўская назвала беларусак, якія сталі для яе прыкладам19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць