Свет22

Лідар венгерскай апазіцыі перасцярог Расію ад умяшання ў парламенцкія выбары

Апазіцыйны лідар Венгрыі і кіраўнік партыі «Ціса» Петэр Мадзяр апублікаваў адказ пасольству Расіі, якое адпрэчвала паведамленні СМІ пра нібыта знаходжанне расійскіх паліттэхнолагаў у Будапешце з мэтай забяспечыць перамогу партыі прэм’ер-міністра Віктара Орбана на выбарах, піша «Еўрапейская праўда».

Петэр Мадзяр. Фота: AP Photo/Denes Erdos

Пра гэта Мадзяр напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Па яго словах, Венгрыя — краіна людзей, якія цэняць свабоду, і 12 красавіка, у дзень парламенцкіх выбараў, большасць грамадзян пацвердзіць жаданне жыць у вольнай і незалежнай дзяржаве без знешняга ўплыву.

Ён падкрэсліў, што чакае ад Расіі павагі да венгерскіх грамадзян і да суверэнітэту краіны. Мадзяр заявіў, што будучы ўрад «Цісы» будзе імкнуцца да збалансаваных адносін з Расійскай Федэрацыяй. Адначасова ён заклікаў расійскае кіраўніцтва ўстрымацца ад умяшання ў выбары ў венгерскі парламент і ад пагроз на адрас венграў, падкрэсліўшы падтрымку вольнай, незалежнай і дэмакратычнай Венгрыі.

Раней журналісты-расследавальнікі разам з еўрапейскімі службамі бяспекі паведамілі, што, паводле іх звестак, Уладзімір Пуцін даручыў групе паліттэхнолагаў і расійскай вайсковай разведцы ўмяшацца ў парламенцкія выбары ў Венгрыі ў красавіку, каб дапамагчы перамозе Орбана.

У пасольстве Расіі ў Будапешце ў адказ заявілі, што ніякая расійская дэлегацыя ў будынку дыпмісіі не працуе.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў спадзяванне, што партыя Орбана пацерпіць паразу на выбарах, пасля чаго стане магчымай нармалізацыя дачыненняў паміж краінамі.

Каментары2

  • H
    09.03.2026
    Куды зніклі тлумачэнні аб профілі партыі? Яны ж тут часам вельмі моцна акцэнтуюцца.

    Tisza - гэта правая, правацэнтрысцкая і кансерватыўная партыя.
  • IGEN!
    09.03.2026
    Спадзевы, што правы кансерватар Мадзяр пераможа Орбана!

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць