Меркаванні1515

Адмовіўся ад размеркавання? Плаці штраф з улікам дэвальвацыі — фотафакт

Студэнты бюджэтнай формы навучання пасля заканчэння імі ўсяго тэрміну навучання павінны адпрацоўваць кошт свайго навучання шляхам размеркавання.

Здавалася б, студэнт ведаў на што ішоў, не хочаш адпрацоўваць — плаці. Аднак не ўсё так проста!

Яшчэ ў часы дэвальвацыі 2011 года Савет Міністраў выдаў пастанову, згодна з якой выпускнікі не могуць проста ўзяць і аплаціць менавіта столькі, колькі затраціла на іх дзяржава. Для такіх студэнтаў выдуманы асаблівы прайс-ліст, з так званым «карэктуючым каэфіцыентам».

Каэфіцыент разлічваецца шляхам дзялення сярэднямесячнага кошту падрыхтоўкі навучэнца ў апошні каляндарны год падрыхтоўкі на сярэднямесячны кошт падрыхтоўкі аднаго навучэнца за ўвесь перыяд падрыхтоўкі.

Напрыклад, кошт навучання ў беларускіх ВНУ ў апошні каляндарны (2013) год складаў прыкладна 12 мільёнаў беларускіх рублёў. Да дэвальвацыі кошт навучання складаў прыкладна 3,5 мільёна. Разам сярэднямесячны кошт падрыхтоўкі аднаго навучэнца за ўвесь перыяд падрыхтоўкі складзе прыкладна 4,5 мільёна. Падзяліўшы «12» на «4,5», атрымліваем «2,6». Гэта і будзе каэфіцыент.

Гэта значыць,

усе студэнты, якія хочуць аплаціць кошт свайго навучання дзяржаве, павінны аддаць як мінімум у 2,6 разу больш, чым насамрэч было выдаткавана на яго адукацыю.

Гэткая форма кампенсуе страты ўніверстітэтаў пры дэвальвацыі, аднак укладчыкам банкаў чамусьці ніякіх страт не вярнулі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць