Грамадства

Беларускія бібліятэкі захраслі ў мінулым стагоддзі

Паводле апошніх афіцыйных дадзеных, у Беларусі 3738 публічных бібліятэк. Карысць ад іх без наспелых рэформ няўхільна зніжаецца.

Што рабіць? Адказы на многія пытанні ў гэтай сферы ўжо былі знойдзеныя падчас рэформаў у Еўрасаюзе, вопыт цалкам можна было б перадаць Беларусі ў межах «Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі».

Аднак сёння ўлады ігнаруюць не толькі замежны досвед такіх рэформаў, але і нават уласныя планы.

Еўрапейскія падказкі

Неабходнасць рэфармаваць бібліятэкі — гэта не ўнікальная беларуская праблема. Так ці інакш з падобнай задачай сутыкнуліся усе краіны: у XXI стагоддзі функцыі бібліятэк папросту змяняюцца.
Ужо няма неабходнасці (як і сэнсу) проста збіраць у адным будынку як мага больш папяровых кніг. Бібліятэка сёння становіцца не сховішчам ведаў, але лакальным сацыякультурным цэнтрам.

Такі фармат бібліятэкі прадугледжвае не толькі паліцы з кнігамі, але і ў большай ступені гібрыдызацыі розных устаноў у адной прасторы: адукацыйны цэнтр, выстаўная зала, прастора для грамадскіх ініцыятыў.
У падобных рэформах вельмі паспяховая бібліятэчная сістэма ЗША. Сёння амерыканская бібліятэка — гэта сапраўдны грамадскі цэнтр, а ў малых гарадах — яшчэ і турыстычны інфацэнтр.

Але перш чым брацца за гэтыя новыя справы, бібліятэкам трэба было б разабрацца з самым традыцыйным — кнігазахаваннем.
І тут таксама не абысціся без аб’яднання.

Сёння ў Беларусі розныя бібліятэкі падпарадкоўваюцца розным дзяржструктурам, у выніку чаго можна назіраць у пары сотняў метраў адна ад адной бібліятэку школы, універсітэта і мясцовую раённую (гарадскую).
Натуральна, іх фонды шмат у чым супадаюць, ды і чэргаў там не відаць, так што аб’яднанне такіх бібліятэк у адну дазволіла б незаўважна для чытачоў зэканоміць грошы падаткаплацельшчыкаў.

Беларусі тут ёсць у каго павучыцца: з аналагічнай сітуацыяй ужо справіліся ў Еўрасаюзе, дзе бібліятэкі фінансуюцца і каардынуюцца на муніцыпальным узроўні.
Гэта паказвае, што ў Беларусі трэба правесці комплексныя рэформы, у тым ліку ўзмацніць ролю мясцовага самакіравання і перадаць больш улады яго органам.

Інфарматызацыя правалілася

Паўнавартая праца з інфармацыяй немагчымая без выкарыстання сучасных тэхнічных сродкаў — інфарматызацыі бібліятэчнай сістэмы. Як адзначаў Уладзімір Шышкін, намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Мінкульта, «бібліятэкі з’яўляюцца базавым элементам у працэсе інфарматызацыі грамадства».

Таго ж меркавання былі і аўтары дзяржпраграмы «Электронная Беларусь» на 2003–2010 гады, паведамляючы, што «найбольш прасунутай у выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з’яўляецца бібліятэчная галіна, у якой яны выкарыстоўваюцца як для аўтаматызацыі ўнутрыбібліятэчнай працы, так і для фармавання электронных інфармацыйных рэсурсаў у мэтах прадастаўлення іх карыстальнікам «.

У рамках дзяржпраграмы гэта выявілася ў наступных пунктах: «Стварыць карпаратыўную бібліятэчную сетку ў складзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, рэспубліканскіх і абласных бібліятэк і рэгіянальных інфармацыйных цэнтраў» і «Стварыць на базе сеткі рэспубліканскіх бібліятэк сістэму карпаратыўнай каталагізацыі выданняў і вядзення зводнага электроннага каталога».

Які ж вынік васьмі гадоў працы над дзяржпраграмай?
Яшчэ ў пачатку 2011 года прэс-служба Міністэрства сувязі паведаміла, што рэалізаваны праект стварэння на базе Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі.

Яе задача — «аўтаматызаваць бібліяграфічную рэгістрацыю ўсёй кніжнай прадукцыі і сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, забяспечваць доступ аддаленых карыстальнікаў да рэсурсаў дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі Беларусі, а аўтарызаваныя карыстальнікі могуць самастойна фарміраваць запыты і атрымліваць неабходную інфармацыю з базы дадзеных». Гучыць прыгожа, аднак у рэчаіснасці ёсць толькі «Зводны электронны каталог», які аб’ядноўвае фонды толькі трох (!) бібліятэк.

Відавочна, што для зручнага карыстання патрэбен паўнавартасны агульнанацыянальны каталог, які ўключае ў сябе ўсе фонды ўсіх бібліятэк.

Для таго каб ашчадзіць на яго змесце і аблічбоўцы кожнай неўнікальнай кнігі, бібліятэкі павінны быць звязаны ў адзіную сетку. Зноў жа, такі досвед у свеце ёсць: напрыклад, ва ўсіх бібліятэках Скандынавіі, Ізраіля стаіць аднолькавае праграмнае забеспячэнне, што дазваляе каардынаваць электронныя каталогі і лёгка аб’ядноўваць электронныя рэсурсы ў адзіную сетку.

Ёсць і больш блізкія — геаграфічна і палітычна — прыклады рэальнай інфарматызацыі бібліятэчнай сістэмы. Так, ва Украіне існуе паўнавартасны ўсеўкраінскі электронны каталог бібліятэчных фондаў. Паколькі ўсе бібліятэкі маюць сваю спецыялізацыю (напрыклад, літаратура на французскай мове ці па юрыспрудэнцыі), кожная з іх папаўняе электронны каталог сваёй часткай матэрыялаў.

Выніковы каталог усіх бібліятэчных фондаў ёсць у адкрытым доступе ў інтэрнэце.

Не выходзячы з дому, кожныахвотны можа знайсці ў каталогу патрэбную кнігу, замовіць яе і праз некаторы час атрымаць папяровую версію ў бліжэйшай бібліятэцы.

Пагроза кансервацыі

Кодэкс пра культуру, які знаходзіцца на стадыі абмеркавання, першапачаткова даў надзею на так неабходныя рэформы.
Аднак з улікам таго, што абмеркаванне кодэкса пакуль вядзе толькі да яго выпустошвання, ёсць перасцярогі, што да часу ўступлення ў сілу дакумент можа страціць пазітыўны патэнцыял (як гэта ўжо здаралася раней, напрыклад з Кодэксам аб адукацыі).

Іншая праблема — гэта дзяржпраграма «Культура Беларусі» на 2011–2015 гады, якая канцэптуальна вядзе да кансервацыі цяперашняй сітуацыі ў бібліятэках і не мяркуе рэальна патрэбных рэформаў.

Пры захаванні сённяшніх тэндэнцый маральнае састарэнне бібліятэк у перспектыве будзе толькі нарастаць.

Каб гэтага пазбегнуць, уладам варта толькі рашыцца на рэформы і прыслухацца да незалежных экспертаў, роўна як і да дасведчаных прафесіяналаў з дзяржструктур.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

За працу ў Аршанскім лясгасе школьнікам заплацілі па 100 рублёў замест абяцанай тысячы — бацькі і дзеці абураны20

У Расіі спыніў працу праваабарончы праект Gulagu.net3

«Гэта ўжо перабор». Мінчанка знайшла ў буціку Zara клатч з цвіллю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць