Грамадства11

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС

Дэмакратычная лідарка, якая знаходзіцца з візітам у Кіеве, сёння наведала ЧАЭС.

«Пабачыць на ўласныя вочы Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць — вельмі цяжкі і эмацыйны досвед. Пустыя вуліцы Прыпяці, пакінутыя дамы, школы, дзіцячыя цацкі — усё гэта ціхі напамін аб тым, як хутка можа абарвацца звычайнае спакойнае жыццё. Як адна катастрофа можа пакінуць рану на дзесяцігоддзі. 

Для беларусаў гэта не чужая трагедыя, а наш агульны боль. Як і многія беларускія дзеці я таксама — дзіця Чарнобыля. Мы ўдзельнічалі ў чарнобыльскіх аздараўленчых праграмах, дзякуючы якім нас прымалі сем’і ў розных краінах і дапамагалі аднавіць здароўе. Я ніколі не забуду гэтай салідарнасці і дапамогі.

У Прыпяці і Чарнобылі асабліва востра адчуваеш, як важна абараняць мір, свабоду і чалавечае жыццё. І як небяспечна, калі ўлада знаходзіцца ў руках людзей, для якіх няма ні межаў, ні маралі, ні адказнасці.

Сёння, калі Расія вядзе вайну супраць Украіны і выкарыстоўвае ядзерны шантаж як інструмент ціску, памяць пра Чарнобыль зноў нагадвае нам, наколькі небяспечнымі могуць быць хлусня, маўчанне і абыякавасць да лёсу людзей. Беларусы ведаюць цану такой катастрофы, і нашая краіна не павінна быць часткай ядзерных пагроз ці агрэсіі.

Я веру, што Беларусь і Украіна будуць разам будаваць будучыню без вайны, дыктатуры ядзерных пагроз», — сказала Святлана Ціханоўская.

Каментары1

  • Дзе ўдзячнасць беларусам?
    25.05.2026
    Калі Ціханоўская падзякуе Беларускаму Народнаму Фронту (яго лідару Зянону Пазьняку) за адкрыццё праўды пра Чарнобыль і стварэнне праграмы вывазу беларускіх дзяцей "Фонд Дзецям Чарнобыля", па якой Ціханоўская дзіцём ездзіла на адпачынак за мяжу?

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць