Эканоміка33

Продажы гарэлкі знізіліся

У студзені-ліпені продаж гарэлкі ў Беларусі скараціўся на 11,1% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Паводле звестак Белстата, летась назіраўся рост продажу гэтага алкагольнага напою.

За сем месяцаў прададзена 6 млн. 183,7 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме продажу алкаголю склала 47,2% (у студзені-ліпені 2012 года — 49,8%).

У студзені-ліпені 2013 года праз рознічную (гандлёвую) сетку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 12,9 трлн. рублёў, што ў рознічным тавараабароце гандлю складае 11,5%.

Піва за сем месяцаў гэтага года прададзена 21 млн. 397,7 тыс. дал, на 6,6% больш аналагічнага леташняга паказчыка. Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме продажу алкаголю склала 16,3% (за студзень-ліпень2012-га — 14,4%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 887,2 тыс. дал (на 22,6% менш), вінаградных він — 2 млн. 42,1 тыс. дал (на 15,3% больш), пладовых він — 6 млн. 452,8 тыс. дал (на 6,5% менш). Пладовыя віны занялі 22,2% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені-ліпені 2012 года таксама 22,2%).

Каньяку і брэндзі прададзена 200,8 тыс. дал (на 47,3% больш), пеністых він і шампанскага — 752,9 тыс. дал (на 6,4% менш), слабаалкагольных напояў — 516,9 тыс. дал (на 3,7% больш).

Усяго ў абсалютным алкаголі прададзена 5 млн. 237,1 тыс. дал алкагольных напояў і піва (на 6,3% менш).

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць