Свет77

У Расеі можна прагназаваць працяг узброенай барацьбы

Што робіцца ў расейскім Паволжы? З актывістам чуваскага руху Сяргеем Чуркіным гутарыць карэспандэнт «НН».

«НН»: Які працэнт тытульнага насельніцтва жыве на сёньня ў краінах расейскага Паволжа?

Сяргей Чуркін: Тытульнае насельніцтва Мардовіі складае 31%, трэба толькі заўважыць, што няма канкрэтных дадзеных па суадносінах дзьвюх этнакультурных груп, макшы і эрзі. У Чувашыі гэты працэнт складае 68, у Мары Эл — 46, Татарстане — 48, Удмурціі — 34, Башкыртастане — 23. Таксама трэба ўлічваць, што ў Татарстане і Башкартастане дадзеныя аб нацыянальным складзе хаваюцца ўсялякімі шляхамі і скажаюцца рэспубліканскімі элітамі. Гэта неаднакроць станавілася прычынай канфліктных сытуацый ў час перапісу насельніцтва. Так было ў 2002 годзе і ў шэрагу іншых выпадкаў.

«НН»: Ці валодае тытульнае насельніцтва гэтых рэспублік роднай мовай?

СЧ: Дадзеныя аб узроўні валоданьня роднай мовай таксама зьяўляюцца непажаданай тэмай для кіраўніцтва большасьці рэспублік Паволжа, паколькі яны знаходзяць відавочную неэфэктыўнасьць рэгіянальнай палітыкі ў галіне падтрымкі ўласных моваў і культураў. Абрывачныя даступныя дадзеныя дазваляюць сьцьвярджаць, што валоданьне роднай мовай у татараў і башкіраў на ўзроўні разуменьня каля 80—85%. Паўнавартасная мова, чытаньне і пісьмо — у 25%. У чувашаў разуменьне каля 60%, вольнае валоданьне — 20%, у марыйцаў гэтыя лічбы складаюць 30 і 16%, падобная сытуацыя і ва ўдмуртаў. Самая кепская адзначаецца ў мокша‑эрзян — разуменьне каля 20%, паўнавартаснае валоданьне — толькі каля 10%.

Ва ўсіх нацыянальных рэспубліках Паволжа існуе тэлебачаньне, радыё, друкаваныя і электронныя СМІ на мовах тытульных нацыянальнасьцяў.

«НН»: Ці выходзяць на гэтых мовах газэты, часопісы, інтэрнэт‑выданьні. Ці ёсьць нацыянальнае тэлебачаньне і радыё?

СЧ: Ва ўсіх нацыянальных рэспубліках Паволжа існуе тэлебачаньне, радыё, друкаваныя і электронныя СМІ на мовах тытульных нацыянальнасьцяў. У некаторых выпадках нават існуюць СМІ на мовах буйных дыяспараў іншых народаў. Тое самае датычыць і блізкіх «расейскіх» рэгіёнаў. Наклады газэт у асноўным не перавышаюць 20 тысячаў экзэмпляраў. Рэгіёны распаўсюду тэле‑ і радыёсыгналаў нацыянальных СМІ практычна абмежаваныя межамі рэспублік, тое самае адносіцца і да друкаваных выданьняў. Апошнім часам вялікі рост адзначаецца ў частцы нацыянальных інтэрнэт‑рэсурсаў, у прыватнасьці, налічваецца больш за сотню татарскамоўных сайтаў. Якія, як правіла, характарызуюцца крытычным стаўленьнем да палітыкі Крамля. Адносна жаданьня чытаць на роднай мове, то яно значна больш выражанае ў асяродзьдзі дыяспараў, якія пражываюць у памежных з «маці»‑радзімай рэгіёнах. Паказальным зьяўляецца той факт, што пры правядзеньні алімпіядаў і іншых спаборніцтваў па веданьні роднай мовы прадстаўнікі дыяспары ўстойліва паказваюць лепшыя вынікі, чым жыхары нацыянальных сталіцаў, якія маюць усе ўмовы для вывучэньня моваў.

«НН»: Нацыянальныя мовы вывучаюцца ў школах, вучэльнях, унівэрсытэтах?

СЧ: Выкладаньне на роднай мове найбольш пашыранае ў Татарстане і Башкыртастане (у сярэдніх школах вывучэньне мовы абавязковае для ўсіх, у дзьвюх трацінах агульнаадукацыйных навучальных установах родная мова зьяўляецца асноўнай). Ва ўнівэрсытэтах адукацыю на татарскай і башкірскай мовах атрымліваюць каля траціны студэнтаў. У Чувашыі, Мары Эл, Мардовіі і Ўдмурціі вывучэньне нацыянальнай мовы ў школе абавязковае толькі для прадстаўнікоў тытульнай нацыі, для іншых — факультатыўна. Навучаньне на родных мовах ва ўнівэрсытэтах і сярэднеспэцыяльных навучальных установах абмежаванае філялягічнымі і культурна‑гістарычнымі факультэтамі і спэцыяльнасьцямі. Усяго гэта ня больш, чым некалькі працэнтаў ад агульнай колькасьці навучэнцаў.

«НН»: А што культура? Абмяжоўваецца, па‑ранейшаму, фальклёрам?

СЧ: Стан нацыянальных культур у рэспубліках можна ахарактарызаваць як эклектычны. Побач зь відавочнымі посьпехамі нацыянальнага адраджэньня адзначаецца нарастаньне праблемаў з значным канфліктным патэнцыялам. Статыстыка друкаваньня на нацыянальных мовах маецца толькі згодна дадзеным рэспубліканскіх дзяржаўных выдавецтваў і не ўключае ў сябе прыватныя выдавецкія магчымасьці. Ва ўсіх рэспубліках адзначаецца значны рост выданьняў сучаснай мастацкай літаратуры — прозы і паэзіі на нацыянальных мовах. Актыўна працуюць нацыянальныя тэатры. Як і па папярэдніх пазыцыях, найбольшых посьпехаў у гэтай галіне дасягнулі Татарстан і Башкыртастан. Формы сучаснай мас‑культуры (у тым ліку і рок‑музыка) прадстаўлены ва ўсіх рэгіёнах. Аднак у сілу нацыянальных асаблівасьцяў яна не знаходзіць шырокага распаўсюджваньня. Мусульманскі мэнталітэт татараў і башкіраў цяжка ўспрымае з рокавай музычнай танальнасьцю. У той час нацыянальныя эстрадныя выканаўцы ў стылі поп карыстаюцца вялікім попытам. Фальклёрныя традыцыі і абрады вітаюцца старэйшым пакаленьнем народаў Паволжа, аднак знаходзяць недастатковы водгук сярод моладзі, якая аддае перавагу сучаснай музыцы.

«НН»: Ці існуюць у гэтых народаў нейкія палітычныя рухі і арганізацыі? Якія мэты яны ставяць у сваёй дзейнасьці?

СЧ: Палітычныя рухі аўтахтонных народаў Паволжа ставяць перад сабой задачу абароны рэспубліканскага сувэрэнітэту, моўных і культурных правоў сваіх народаў. Да іх можна аднесьці Сусьветны Татарскі Грамадзкі Цэнтар (ВТОЦ) і яго радыкальнае крыло «Ітыфак», а таксама моладзевую арганізацыю «Азатлык», чуваскую арганізацыю «Тэп Ял Парці» (Партыя нацыянальнага адраджэньня), эрзянскі рух «Эрзян мастор» (Эрзянская зямля). Найбольш шматлікімі, фінансава забясьпечанымі, а таксама структурна і арганізацыйна разь¬вітымі зьяўляюцца ў першую чаргу татарскія і башкірскія арганізацыі. Агульнарасейскія СМІ пэрыядычна паведамляюць аб захопе ці зьнішчэньні татарскіх і башкірскіх дабравольцаў, якія ваююць у Чачні і прылеглых каўкаскіх рэгіёнах у шэрагах ісламісцкага падпольля. Пры гэтым кіраўніцтва нацыянальных рухаў пастаянна адмаўляе факт накіраваньня сваіх пасьлядоўнікаў для ўдзелу ў такіх формах барацьбы.

«НН»: Якая пэрспэктыва чакае гэтыя народы?

СЧ: Бліжэйшая пэрспэктыва гэтых народаў у вялікай ступені залежыць ад нацыянальнай палітыкі Крамля, яго імкненьня пазбавіць нацыянальныя рэспублікі льгот і прэфэрэнцый, дасягнутых у часы кіраваньня Ельцына. У любым выпадку можна прагназаваць працяг радыкальнымі прыхільнікамі татарскай і башкірскай незалежнасьці ўзброенай барацьбы. Можна спрагназаваць большую ці меншую ступень пратэстаў прадстаўнікоў інтэлігенцыі татарскага, башкірскага, марыйскага, удмурцкага, мокша‑эрзянскага (мардва дзеліцца на два досыць адрозныя субэтнасы; мокша суцэльна праваслаўныя і больш русіфікаваныя, а вось эрзя ў вялікай долі лютэране і больш захавалі сваю тоеснасьць), чуваскага народаў. (Пасьлядоўнасьць па ўбываньні інтэнсіўнасьці пратэстаў.) Таксама вялікую ролю будзе граць магчымасьць ці немагчымасьць выбіраць ня толькі кіраўнікоў рэспублік, але і другіх кіраўнікоў дадзеных суб’ектаў.

***

Сяргей Чуркін. Расеяц. Выкладчык нямецкай мовы Ўльянаўскага ўнівэрсытэту. Жанаты з чувашкай, вывучыў чуваскую мову. Актывіст чуваскага руху.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай12

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржсакратар Рубіа: Спыненне вайны ва Украіне запатрабуе саступак з абодвух бакоў5

Што за знакі стаяць уздоўж Свіслачы ў Мінску? З'явіўся афіцыйны адказ2

EPAM: Працягваем працу ў Беларусі, але ёсць рызыкі1

Што за 26-гадовы кіроўца з Лепеля, які пайшоў ваяваць за Расію і знік без вестак пад Ваўчанскам?12

Хлопец з Кобрына, які змяніў пол, расказаў, як яго дапытвалі ў міліцыі5

Буйны пастаўшчык гаспадарчых тавараў і посуду будуе новую сетку крамаў у Мінску1

На беларуска-польскай мяжы запрацавала сістэма, якая дазваляе праходзіць мяжу без удзелу памежніка. Як яна працуе?1

«Усё было проста катастрафічна». Журналіст Тарналіцкі скардзіцца на правальныя спробы знайсці сабе пару ў дадатках для знаёмстваў43

Паплечнікі Трампа звязваліся з Цімашэнка і Парашэнкам для абмеркавання будучых выбараў прэзідэнта Украіны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай12

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць