Нерухомасць

За колькі прадаюць хрушчоўкі, якія ўлады падумваюць зносіць

Хрушчоўкі не самае камфортнае, але адносна таннае жытло, якое, як правіла, месціцца непадалёк ад цэнтру. Цяпер чыноўнікі разглядаюць ідэю рэнавацыі па прыкладзе Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў. «Наша Ніва» паглядзела, па якіх цэнах прадаюць гэтыя кватэры. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: realt. by

Цагляныя хрушчоўкі — рэдкасць

Хрушчоўкі будавалі з 1955 па 1977 гады. У Мінску налічваецца амаль 1100 такіх будынкаў, што складае каля 16% ад агульнага жыллёвага фонду сталіцы. Большасць хрушчовак у Мінску панэльныя — 890 штук.

Амаль кожная пятая кватэра, прададзеная ў Мінску, гэта хрушчоўка.

Раней у «Белжылпраекце» распавядалі, што тэрмін службы такіх дамоў складае 125 гадоў.

Што пачым?

Цэны на аднапакаёвыя хрушчоўкі ў Мінску стартуюць з 50 тысяч даляраў. Столькі просяць за кватэры, якія патрабуюць неадкладнага рамонту. 

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Большасць аднапакаёвых хрушчовак у сталіцы прадаўцы ацэньваюць у дыяпазоне 55-60 тысяч даляраў.

Сярэдні кошт метра ў такіх кватэрах паводле рэальных здзелак складае каля 1700$. Агулам па горадзе квадрат у аднапакаёўках каштуе 1780$. 

Цэны на двухпакаёвыя хрушчоўкі ў Мінску пачынаюцца з 55 500 даляраў. 

Напрыклад, столькі просяць за кватэру па адрасе Галадзеда, 25. Месціцца яна на пятым паверсе панэльнага дома, які яшчэ не прайшоў праз капрамонт. Рамонт у памяшканні таксама вельмі стары. Падлога драўляная, а ў гасцёўні стаіць старое драўлянае акно. 

Фота: realt.by

Алё ў гэтай кватэры ёсць прынамсі адзін плюс — планіроўка, бо ў ёй няма прахадных пакояў. Агульная плошча такой кватэры складае 44,5 м². 

Кватэры ў цэнтры Мінска ў дамах пасля капрамонту прадаюць па цэнах ад 75 тысяч. 

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Сярэдні кошт метра ў двухпакаёвых хрушчоўках складае 1420 даляраў. Тады як агулам у двушках па Мінску — 1555 даляраў, што амаль на 10% даражэй.

Цэны на хрушчоўкі з трыма пакоямі стартуюць ад 65 000 даляраў. Столькі просяць за тыповыя «бабушатнікі», якія патрабуюць капітальнага рамонту. 

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Трохпакаёўкі, якія прадаюць па цэнах да 70 тысяч даляраў, можна пералічыць на пальцах.

Сярэдні кошт метра ў такіх кватэрах паводле рэальных здзелак складае 1330 даляраў. Агулам жа па Мінску квадрат у трохпакаёўках прадаецца ў сярэднім за 1430 даляраў.

Аднак хапае варыянтаў, якія ацэньваюць у больш як 100 тысяч даляраў. Так, напрыклад, трохпакаёвую хрушчоўку на 58,4 м² па адрасе Партызанскі праспект, 39 прадаюць за 115 тысяч. 

Інтэр'еры хрушчоўкі за 115 тысяч даляраў. Фота: realt.by

На высокую цану паўплывалі адразу некалькі фактараў: размяшчэнне ў цэнтральнай частцы горада, перапланіроўка і добры сучасны рамонт. У дадатак сам дом цагляны, а не панэльны, ды яшчэ і пасля капітальнага рамонту ў 2023 годзе.

Паглядзець, як беларусы робяць з хрушчовак сучасныя еўракватэры можна тут. 

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць