Улада1111

Мінфін Расіі прапануе з 2014 года адмяніць нафтавыя льготы Беларусі

Гэта не частка «калійнай вайны», а вынік рэзкага скарачэння бюджэтных даходаў у Расіі.

«Рэжым надзвычайнага скарачэння», — так называе свой артыкул аб прапановах расійскага Мінфіна газета «Коммерсант».

Расія сутыкнулася з вялізнай праблемай: бюджэтныя даходы ад ненафтагазавага сектара ў наступныя тры гады ўпадуць на 1,7 трыльёна рублёў. Гэта амаль 60 мільярдаў даляраў у пераліку! Такую бюджэтную дзірку трэба нечым затыкаць. Мінфін прапануе адпаведна скараціць выдаткі.

Скарачэнне расходаў бюджэту стала тэмай спецыяльнага паседжання з удзелам Уладзіміра Пуціна, што прайшло ў Нова-Агарове 11 верасня.

Згодна з планам расійскага міністра фінансаў Антона Сілуанава, пад скарачэнне пападзе большасць артыкулаў.

Толькі 16 бюджэтных артыкулаў не трапляюць пад абрэзку. Сярод іх названыя стыпендыі студэнтам, пенсіі вайскоўцам, зарплаты, датацыі на выраўноўванне бюджэтнай забяспечанасці і аплата міжнародных абавязацельстваў. Пад скароты, затое, трапяць дзяржзакупкі, дзяржпраграма ўзбраення «ды іншыя несацыяльныя выдаткі».

Аднак простага скарачэння расходаў замала. Каб збалансаваць дзяржаўныя фінансы, плануецца павялічыць ПДВ і падаткі на нафту.

Нафта й газ застаюцца, фактычна, адзінай крыніцай грошай для Расіі. Такім чынам, краіна, як і ў 1980-я, будзе цалкам залежаць ад кан'юнктуры сусветных цэнаў на энерганосьбіты.

Беларусі асабліва датычыць тое, што Мінфін Расіі прапануе ў комплексе захадаў таксама мабілізацыю «даходаў за кошт ўрэгулявання пытання з бяспошліннымі пастаўкамі расійскай нафты дзяржавам Мытнага саюза».

Нафту Расія пастаўляе толькі ў Беларусь, Казахстан мае досыць уласнай сыравіны. Такім чынам, гэтая змена будзе датычыць толькі нашай краіны.

Ад гэтай прапановы бюджэт Расіі разлічвае атрымаць больш за 7 мільярдаў даляраў за тры гады, прыкладна 2,4 млрд даляраў штогод.

«Да нядаўняга часу гэтыя сродкі разглядаліся як плата за ўдзел Беларусі ў Мытным саюзе, — піша „Коммерсант“. — У выпадку зацвярджэння прапановы ў бюджэце гэтыя сродкі апынуцца ўжо недаступнымі для дыпламатычных манеўраў з Аляксандрам Лукашэнкам — лёс Мытнага саюза, як і Еўразійскай эканамічнай прасторы, у гэтым выпадку, відаць, павінен выклікаць пытанні».

Беларусь наўрад ці застанецца ў расійскай сферы ўплыву, калі Масква адменіць нафтавыя і газавыя датацыі.

Зрэшты, наяўнасць беларускага нафтавага афшору занадта выгадная расійскім чыноўнікам і нафтавікам. Таму, як сведчыць нядаўні візіт кіраўніка «Роснефті» Ігара Сечына ў Мінск, у пытанні адмены нафтавых ільгот расійскі Мінфін можа ніколі не дабіцца свайго.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС4

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА2

Суд у Малдове прысудзіў алігарха Плахатнюка да 19 гадоў турмы1

Алексіевіч расказала, як моцна яе аднойчы ўразіў Статкевіч: «Ён дакладна прадказвае новыя небяспекі»17

Паслы ЕС зацвердзілі крэдыт Украіне на 90 мільярдаў еўра і 20‑ы пакет санкцый супраць Расіі6

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА30

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС4

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць