Уранку ў суботу, 19 кастрычніка, на свабоду выйшаў яшчэ адзін палітвязень — лідар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец.
Палітыка прыйшлі сустрэць некалькі дзясяткаў члавек, у асноўным паплечнікі па БХД. Былі таксама Зміцер і Наста Дашкевічы, Ганна Шапуцька, Генік Лойка, Алесь Макаеў ды інш.
Міліцыя не ўтрымалася і па звычцы затрымала групу журналістаў. Іх вызвалілі пасля таго як Севярынец з’ехаў з вакзала.
Сустракала Паўла і ягоная нявества Вольга. Яна прыйшла з букетам белых і чырвоных ружаў. Павел расказаў карэспандэнту «НН», што з вяселлем яны пакуль пачакаюць.
-
«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак
-
Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым
-
На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом
Каментары