Свет99

Памёр першы лідар некамуністычнай Польшчы Тадэвуш Мазавецкі

Ён упісаў сваё імя ў гісторыю Польшчы назаўжды і змяніў гісторыю Еўропы, піша Wyborcza.

Ён быў першым прэм'ер-міністрам Трэцяй рэспублікі, кавалерам ордэна Белага Арла, заснавальнікам і кіраўніком першага Дэмакратычнага Саюза, а затым Саюза вольнасці. Тадэвушу Мазавецкаму было 86 гадоў.

Тадэвуш Мазавецкі нарадзіўся 18 красавіка 1927 г. у Плоцку.

Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага універсітэта, аднак юрыстам не працаваў, а адразу заняўся публіцыстыкай. У 1950 г. пачаў працаваць у каталіцкім штотыднёвіку ва Уроцлаве, займаўся пытаннямі моладзі. Уваходзіў у каталіцкую арганізацыю «Знак», якая ў 1968 г. была арганізатарам студэнцкіх дэманстрацый. У 1970-х падтрымліваў кантакты з нелегальным Камітэтам абароны рабочых. Быў паплечнікам Валенсы ў «Салідарнасці».

У жніўні 1980 г. стаў ініцыятарам ліста групы інтэлектуалаў і падтрымку бастуючых рабочых узбярэжжа. Быў дарадцам прафсаюза «Салідарнасць», а ў 1981 г. заняў пасаду галоўнага рэдактара «Tygodnik Solidarnosc».

Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў снежні 1981 г. быў інтэрнаваны.

У чэрвені 1989 быў абраны ў Сойм. У жніўні таго ж года быў вылучаны ў якасці аднаго з кандыдатаў на пасаду кіраўніка польскага ўрада, як пасярэдніка паміж Валенсам і прыхільнікамі Ярузельскага.

18 жніўня 1989 г. прэзідэнт Польшчы генерал Войцех Ярузэльскі прыняў Тадэвуша Мазавецкага ў суправаджэнні кардынала Юзэфа Глэмпа і лідара кіроўнай ПАРП Мечыслава Ракоўскага.

На наступны дзень, 19 жніўня, Ярузэльскі прыняў адстаўку генерала Кішчака, кандыдатуру якога не патрымаў Сейм, і прызначыў Старшынёй Савета Міністраў Польскай Народнай Рэспублікі Тадэвуша Мазавецкага.

7 верасня Тадэвуш Мазавецкі сфармаваў першы некамуністычны ўрад Польшчы. У ім 11 пасад занялі прадстаўнікі «Салідарнасці», 4 пасады — ПАРП, 4 пасады — Аб'яднаная сялянская партыя, 3 — Дэмакратычная партыя, і 1 — Салідарнасць сялян-аднаасобнікаў.

У сваёй першай прамове перад Соймам Мазавецкі заявіў, што доўгатэрміновай стратэгічнай мэтай кабінета стане «вяртанне да рынкавай эканомікі і змяненне ролі дзяржавы ў гаспадарчай сферы».

Першай замежнай паездкай Тадэвуша Мазавецкага стаў не традыцыйны візіт у Маскву, а паездка ў Італію, дзе 20 кастрычніка 1989 года ён наведаў Ватыкан і быў прыняты папам Янам Паўлам II.

На прэзідэнцкіх выбарах 1990 г. заняў 3-е месца, а затым, 4 студзеня 1991 г., падаў у адстаўку з пасады прэм'ера. У 1990 г. адышоў ад «Салідарнасці» і заснаваў Дэмакратычны саюз.

У 1997 годзе Тадэвуш Мазавецкі напісаў прэамбулу Польскай Канстытуцыі.

Апошніпм часам Мазавецкі быў дарадцам прэзідэнта Камароўскага, дадае Wyborcza.

Гаворачы пра дэкамунізацыю, Мазавецкі адзначаў, што ў Польшчы ўдалося дэкамунізаваць сістэму. А дэкамунізацыю людзей ён лічыў «паляваннем на вядзьмарак».

Каментары9

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →