Грамадства5858

Арыгінальны адказ Пяткевіч

Арганізатары «Эўрапейскага маршу» і «Сацыяльнага маршу» затрыманыя і дастаўленыя... у выцьвярэзьнік. Ухналёва адпусьцілі, Івашкевіча адправілі ў суд. Аднак судзьдзя «адправіла пратакол Віктара Івашкевіча на дапрацоўку». Палітык быў вызвалены. Камэнтар Рэдакцыі: Вулічныя маніфэстацыі застаюцца найбольшым раздражняльнікам для ўладаў, і тыя не шкадуюць сродкаў, каб аслабіць іх.

Арганізатары «Эўрапейскага маршу» і «Сацыяльнага маршу» затрыманыя і дастаўленыя... у выцьвярэзьнік. Ухналёва адпусьцілі, Івашкевіча адправілі ў суд. Аднак судзьдзя «адправіла пратакол Віктара Івашкевіча на дапрацоўку». Палітык быў вызвалены. Камэнтар Рэдакцыі: Вулічныя маніфэстацыі застаюцца найбольшым раздражняльнікам для ўладаў, і тыя не шкадуюць сродкаў, каб аслабіць іх.

Намесьнікі старшыняў Партыі БНФ і ПКБ Віктар Івашкевіч і Валер Ухналёў былі затрыманыя 25 верасьня а палове на восьмую вечара на вуліцы Чырвоная.

"Мы зь Віктарам толькі пасьпелі выйсьці з рэстарану "Эль-Памідора", што на вуліцы Чырвоная, як да нас пад'ехаў аўтобус з АМАПам. Нам сказалі, што мы парушаем грамадзкі парадак, знаходзячыся нецьвярозымі ў грамадзкім месцы. Пасьля нас запіхалі ў аўтобус і адвезьлі ў выцьвярэзьнік, што на завулку Інструмэнтальным. На дадзены момант на нас складаюць пратаколы. Што будзе далей - незразумела", — паведаміў "НН" Валер Ухналёў.

У кавярні палітыкі, сярод якіх былі таксама сябра Партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая і Вацлаў Арэшка, адзначалі дзень нараджэньня Віктара Івашкевіча.

* * *

Дзяжурны выцьвярэзьніку а 21:00 паведаміў, што палітыкі працягваюць знаходзіцца там жа. Дактары спрабуюць высьветліць, наколькі моцная ступень ап'яненьня Івашкевіча і Ўхналёва. "Калі яны змогуць самі ісьці дадому, то ніхто іх тут трымаць ня будзе", - паведаміў дзяжурны.

Тэлефоны Віктара Івашкевіча і Валера Ўхналёва адключаныя.

* * *

Позна ўвечары стала вядома, што Валер Ухналёў адпушчаны, а Віктар Івашкевіч будзе дастаўлены ў суд, бо ў яго знайшлі некалькі ўлётак да “Эўрапейскага маршу”. Гэта стала падставай для складаньня пратаколу за распаўсюд улётак з заклікам удзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі. Гэты пратакол будуць разглядаць сёньня ў судзе Першамайскага раёну.

Валер Ухналёў расказвае, што ў медвыцьвярэзьніку палітыкаў здымалі на відэа.

«Казалі, давайце правядзем ваш мэдагляд, распранайцеся. Мы адмовіліся, бо паказалі б па тэлебачаньню і г.д. Пакажуць мае даляры па адным, якія яны расклалі на стале: тры даляры па адным і пяць даляраў. Думаю, гэта было галоўнае».

***

Віктара Івашкевіча прывезьлі да суду недзе пасьля дванаццатай гадзіны. Там яго ўжо чакалі паплечнікі па партыі Алексей Янукевіч і Уладзімер Лабковіч, Валеры Ўхналёў, які быў заяўлены ў якасьці сьведкі, швэдзкі дыплямат Стэфан Эрыксан, журналісты, праваабаронцы.

Івашкевіч паведаміў, што ноч правёў у пастарунку Першамайскага раёну, у камэры ён быў адзін. На яго склалі пратакол за парушэньне артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу "Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў".

Пастаяўшы з гадзіну пад дзьвярыма суду, міліцыянт паведаміў, што матэрыялы справы перададзеныя на дапрацоўку і Віктар Івашкевіч можа быць вольным.

ЗП

Камэнтар Рэдакцыі.

Улады вырашылі яшчэ раз паказаць дзеячам апазыцыі, што сочаць за імі. Няма сумневу, што БТ скарыстаецца выпадкам, каб паказаць, як лідэры Народнага Фронту выпіваюць разам з камуністамі. Такая вось падрыхтоўка да «Эўрапейскага маршу».

Вулічныя маніфэстацыі застаюцца найбольшым раздражняльнікам для ўладаў, і тыя не шкадуюць сродкаў, каб сарваць або прынамсі аслабіць іх.

Каментары58

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках25

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса16

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў6

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках25

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць