Надвор'е

Чакаецца мокры снег: прагноз надвор'я на 12—14 лістапада

У бліжэйшыя суткі, 12 лістапада, у многіх раёнах умовы надвор'я працягне фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі па Гомельскай вобласці месцамі невялікія дажджы. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі — туман. З-за вялікай колькасці вільгаці і пры адмоўных тэмпературах уначы і раніцай месцамі слабы галалёд. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. +4°С, па паўднёвым усходзе +5.. +7°С, максімальная днём +3.. 9°С.

13 лістапада ноччу істотных ападкаў не чакаецца. Аднак ужо раніцай з поўдня Балтыйскага мора падыдзе чарговы атмасферны фронт, у выніку раніцай і днём у многіх раёнах нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман, дзе-нідзе слабы галалёд.

Тэмпература паветра ўначы -3.. +3°С, днём +2.. +8°С.

У ноч на чацвер 14 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны яшчэ захаваецца ўплыў франтальнага раздзелу, таму ў цэнтральных і ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег.

Днём істотныя ападкі малаверагодныя. Уначы і раніцай магчымы туман і слабы галалёд.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. +3°С, максімальная днём +2.. +7°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск4

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК14

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск4

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць