Грамадства77

Barysau.by: Вучняў 9-11 класаў школы №6 адпраўляюць адпрацоўваць на «Барысаўдрэў»

Адразу некалькі чалавек падцвердзілі сайту barysau.by гэтую шакуючую інфармацыю. Старшакласнікаў накіроўваюць на прыборку тэрыторыі скандальнага барысаўскага прадпрыемства. Прычым тыя вучні, якія спазняюцца на ўрокі, адпраўляюцца адрабляць працоўную павіннасць фактычна «аўтаматам».

Сярэдняя школа №6 знаходзіцца на вуліцы Ленінскай. Гэтая навучальная ўстанова знаходзіцца непадалёк ад дрэваапрацоўчага прадпрыемства.

«Гэта праўда!!! Класная кіраўніца майго сына пыталася дазволу на яго працу па ўборцы тэрыторыі «Барысаўдрэва»!!!  Учора а 14-00 бацькі пецярых хлапчукоў далі згоды, двое спазніўшыхся на ўрокі – былі гэтак жа, у пакаранне, адпраўленыя туды ж!!! 6-ая сярэдняя школа!!! Майму дзіцяці вучыцца яшчэ два гады! Куды нам дзявацца?»,– не можа стрымаць эмоцыяў маці аднога з школьнікаў.

«Сёння раніцай мне адзін настаўнік шостай школы таксама казаў аб тым, што ўчора з самага ранку на «Барысаўдрэў» збіраліся адпраўляць дзяцей», – паведамляе нам ужо іншы наш чытач.

Акрамя таго, нам паступіла інфармацыя, што і навучэнцы Барысаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя (колішняе ПТВ №62) таксама маюць адпрацаваць на прыборцы тэрыторыі барысаўскай «запалкі».

А на самім прадпрыемстве тым часам тры наступныя суботы ўжо абвешчаныя суботнікамі, на якіх абавязаны адрабіць усе супрацоўнікі завода. Таксама да ліпеня, да новага часу Х, калі «Барысаўдрэў» чакае новая праверка на мадэрнізацыю, пра звальненні адміністрацыя параіла нават забыцца.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць