Афіша

Публічная лекцыя Нікаля Вэрта «Супраціўленне грамадства ў сталінскім СССР»

Інтэрнэт-партал «Новая Эўропа» ў межах праекта «Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы» пры падтрымцы Пасольства Францыі запрашае на лекцыю Нікаля Вэрта, якая адбудзецца 24 лістапада ў 17:00 у Арт-прасторы «ЦЭХ» (пр. Незалежнасці, 58, к. 6).

Адной з першых кніг па савецкай гісторыі, выдадзеных на рускай мове адразу пасля распаду СССР, была кніга французскага гісторыка Нікаля Вэрта «Гісторыя Савецкай дзяржавы. 1900–1991». Для многіх былых савецкіх людзей падыходы французскага гісторыка да вывучэння грамадства і дзяржавы былі важнай, новай і аргументаванай інфармацыяй. Нікаля Вэрт з пачатку 1980-х гг. займаецца адным з самых траўматычных і спрэчных перыядаў савецкай гісторыі — перыядам сталінізму. У Беларусі, як і ў іншых былых частках СССР, да гэтага часу ідуць спрэчкі аб тым, што гэта быў за перыяд гісторыі: які сэнс мы ўкладаем у паняцце «таталітарызму», як сумясціць інфармацыю аб ахвярах рэпрэсій з жаданнем бачыць мінулае сваёй краіны годным у розных сэнсах, як сёння можна расказваць пра гэтае мінулае?

У сваёй лекцыі «Супраціўленне грамадства ў сталінскім СССР» Нікаля Вэрт зверне ўвагу на аспекты «гісторыі знізу», надзвычай важныя для разумення таго, як функцыянаваў і жыў «сталінскі» Савецкі Саюз, у якім грамадства было не толькі пасіўнай ахвярай рэпрэсіўнай палітыкі дзяржавы або мадэрнізацыі, але і спрабавала супраціўляцца і рэагаваць на змены. Доўгі час савецкая гісторыя расказвалася як «гісторыя зверху», але сёння ў нас ужо ёсць магчымасць даведацца не толькі аб «правадырах», але і аб звычайных грамадзянах, чые біяграфіі і падзеі жыцця не менш цікавыя і важныя для разумення мінулага.

ПРА ЛЕКТАРА

Нікаля Вэрт — вядомы французскі гісторык, спецыяліст па гісторыі СССР, прафесар гісторыі Інстытута сучаснай гісторыі пры Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (Францыя), аўтар шматлікіх публікацый па савецкай гісторыі.

Мова лекцыі: руская.

Уваход вольны!

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць