Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»55

Працяг спэцапэрацыі "Эль Памідора":)

А кажуць, ва ўладаў мазгі зусім закіслі! Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Арганізатара "Сацыяльнага маршу" Валера Ухналёва наведаў міліцэйскі прапаршчык. І прапанаваў даць арыгінальную расьпіску — гэтакую апрыёрную клятву ляяльнасьці. Падрабязнасьці вось тут.

А кажуць, ва ўладаў мазгі зусім закіслі! Старога змагара Ухналёва, канешне, на арапа ня возьмеш, але неабстраляную частку апазыцыйнага актыву такім саматужным прафіляктычным ноў-хаў можна і напалохаць.

Увогуле ж "Сацыяльны марш" напружвае кіроўныя вярхі відавочна болей, чым "Эўрапейскі". Апазыцыя палезла гуляць на поле прэзыдэнта. А крыць надта няма чым, бо рэсурсы дзяржаўнага сацыялізму на зыходзе.

У выніку камуністаў Калякіна (і ўвогуле левы флянг апазыцыі) душаць як ніколі. Прыпынілі на паўгоду дзейнасьць ПКБ. Арыштавалі палову накладу "Товарища". Ня кажучы ўжо пра вераломную спэцапэрацыю "Эль Памідора":), пад каўпак якой таксама патрапіў Валер Ухналёў.

А што ж вы думалі? Няма чаго замахвацца на сьвятое для нашай народнай ўлады — сацыяльную рыторыку! У нас, каб вы ведалі, толькі адзін абаронца простага люду.

Зрэшты, аналітык Валер Карбалевіч дапускае, што ў рэшце рэштаў афіцыйны лідэр можа пераступіць цераз сябе і ахвяраваць часткай звыклага электарату. Бо ўсё адно не дасі рады падтрымліваць патэрналісцкую мадэль. Так што, прагназуе экспэрт, імаверна, будуць запушчаныя мэханізмы аўтарытарнай трансфармацыі з пераарыентыроўкай на маладзейшыя, болей дынамічныя і прасунутыя пласты электарату.

Так ці не, але пакуль што апазыцыйныя камуністы патрапілі пад раздачу. Што да іхняга баявога органу, дык ратуе сайт. Дарэчы, без усялякіх кпінаў, у гэтай рэдакцыі працуюць профі, якія, хай сабе і пры пэўных ідэалягічных абмежаваньнях, робяць нармалёвае выданьне.

Мяне ж весяліць іхні дамэн. Бацькі вечна жывога вучэньня, мусіць, у трунах варочаюцца ад ідэалягічнага аксюмарану camarade.biz :)

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць