Грамадства2828

У Брэсце хлопец зладзіў перформанс перад аблвыканкамам. Затрымалі і адправілі ў вар'ятню

Алесь Чаркашын апрануўся ў «прарока», абвязаў рукі ланцугамі і абліў іх чырвонай фарбай. Яна сімвалізавала кроў беларусаў.

У часе перфомансу актывіст заклікаў улады пакаяцца за свае грахі перад народам.

У адваротным выпадку, казаў «прарок» перад ганкам аблвыканкама, краіне пагражаюць няшчасці.

Затрымалі хлопца супрацоўнікі міліцыі праз 10 хвілінаў пасля заканчэння перформансу ля ганка аблвыканкама.

Яго даставілі ў пастарунак, дзе склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага пікета, паведаміў лідар хрысціянскіх дэмакратаў рэгіёна Зміцер Шурхай.

Але ў выніку з міліцэйскага пастарунку Чаркашына забралі санітары. Цяпер ён знаходзіцца ў псіхіятрычным стацыянары.

Са словаў дзяжурнага Ленінскага РУУС, там актывіст можа прабыць да трох дзён.

Шурхай кажа, што гэта беспадстаўнае рашэнне, што Чаркашын нармальны і адэкватны чалавек. І не было ніякіх падставаў яго затрымліваць.

Зміцер Шурхай таксама дадаў, што Чаркашын сапраўды з'яўляецца сябрам Хрысціянскай дэмакратыі, але гэты перфоманс ён рабіў выключна са сваёй ініцыятывы.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Лондане камеры распазналі больш за паўмільёна твараў. Вынік — адзін «злачынец». Ды і ён не той2

Шашлык, папахі і грузінскія танцы. «Тбілісоба» вярнулася ў Мінск праз сем гадоў8

Ільхам Аліеў заявіў, што ў свеце ёсць толькі дзве звышдзяржавы. Расіі сярод іх няма16

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку3

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера3

Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны2

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць