Свет66

На Народным веча ў Кіеве вырашана стварыць агульнаўкраінскі рух «Майдан»

У Кіеве на Майдане Незалежнасці праходзіць чарговае Народнае веча.

13:20

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, цяпер людзей менш, чым у мінулыя нядзелі, але яны працягваюць падыходзіць. Людзі трымаюць сцягі Украіны і ЕС.

Па стане на 13:33 у цэнтры Кіева знаходзіцца больш за 15 тысяч чалавек, яны размясціліся на Майдане, Хрышчаціку, вуліцы Інстытуцкай, каля Кастрычніцкага палаца.

14:40

На Майдане выступілі лідары апазіцыі з прапановамі распаўсюдзіць Майдан на Усход, Цэнтр і Поўдзень Украіны, а таксама заклікалі сустракаць на Майдане Новы год і Каляды.

Партыя «Свабода» заяўляе, што сёння на Майдане сабраліся ўжо 100 тыс. чалавек.

Апазіцыйныя лідары абвясцілі пра стварэнне Народнага аб'яднання «Майдан», суполкі якога павінны быць створаны па ўсёй Украіне.

У склад Рады народнага аб'яднання ўвайшлі, сярод іншых, палітыкі Віталь Клічко, Аляксандр Турчынаў, Алег Цягнібок, Арсень Яцанюк, спевакі Руслана Лыжычка і Сашко Палажынскі, палітолаг Віталь Портнікаў, 

Сустаршыні рады «Майдана» — рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі Сяргей Квіт, Руслана Лыжычка, Віталь Клічко, Юрый Луцэнка, Юлія Цімашэнка, Арсеній Яцанюк і Алег Цягнібок.

Спіс рады «Майдана» адкрыты і будзе павялічвацца.

У Кіеве збіраліся шматсоттысячныя маніфэстацыі 24 лістапада, 1 снежня, 8 снежня і 15 снежня.

Дарэчы сёння ў 20:30 на Майдане, сярод іншых выступоўцаў — ТНМК, «Мотор’ролла», KOZAKsystem, «Гайдамаки», «Ролекс», Тараса Чубая,

плануецца канцэрт беларускага гурту «Крамбамбуля».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю1

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць