Культура44

Заступіцца за музэй Багдановіча можа кожны. Праз інтэрнэт

У сеціве з'явіўся рэсурс для абароны музея Багдановіча ад планаванай рэарганізацыі.

Музэй Максіма Багдановіча

«Арт Сядзіба» сумесна з сэрвісам онлайн-зваротаў у дзяржаўныя органы Беларусі «Zvarot.by» прапануюць падтрымаць ініцыятыву супраць рэарганізацыі літаратурнага музэя Максіма Багдановіча.

Праз сэрвіс, які рэсурс «Zvarot.by» разьмясьціў на сайце «Арт Сядзібы», кожны ахвотны можа адправіць падрыхтаваны зварот аб спыненьні дзеяньняў, накіраваных на рэарганізацыю музэя Максіма Багдановіча,

у Міністэрства культуры і Савет міністраў Рэспублікі Беларусь. Трэба толькі запоўніць форму і націснуць «Адаслаць». Зварот прыйдзе на электронныя адрасы Міністэрства культуры і Савету Міністраў.

«Zvarot.by» — гэта першы ў краіне сэрвіс онлайн-зваротаў у дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь. Яго база налічвае больш за 600 дзяржаўных органаў па ўсёй краіне. Тут зьмешчаны органы ЖКГ, міліцыі, адукацыі, аховы здароўя ды іншыя. Формы, празь якія адбываецца сувязь зь дзяржаўнымі органамі, адпавядаюць патрабаваньням да зваротаў, якія прадугледжаныя законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Сэрвіс таксама задавальняе патрэбы ініцыятыўных групаў і арганізацыяў, якія падтрымліваюць грамадзкія інтарэсы, ладзячы кампаніі онлайн-зваротаў.

Ёсьць магчымасьць падтрымаць музэй Багдановіча і па-за сецівам.

10 студзеня ў «Арт Сядзібе» пройдзе літаратурна-музычная імпрэза, у якой возьмуць удзел дзеячы кампаніі супраць рэарганізацыі літаратурнага музэя Максіма Багдановіча, вядомыя літаратары і музыкі.

На ёй выступяць прадстаўнікі рэсурсу «Zvarot.by», якія прэзэнтуюць сэрвіс, распавядуць пра ягоную працу ды магчымасьці, а таксама падзеляцца папярэднімі статыстычнымі вынікамі кампаніі.

А стваральнікі літаратурнага відэапраекту «Litara-A» Павал Доўнар і Дзяніс Бурко прэзэнтуюць відэачытаньні вершаў Максіма Багдановіча і пачытаюць ягоныя творы ўжывую.

Арганізатары раяць усім удзельнікам таксама вывучыць некалькі вершаў Максіма Багдановіча.

Будзе магчымасьць прачытаць іх перад публікай і дамовіцца на здымкі для «Litara-A».

Чакаецца акустычны выступ гурту «Hurma». Пачатак у 18:00. Адрас «Арт Сядзібы»: Інструмэнтальны завулак, д. 6, 1 паверх.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі2

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Усе навіны →
Усе навіны

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак10

Памятаеце харызматычнага і жартаўлівага кіраўніка Мікалаеўскай вобласці? Ён можа стаць міністрам у новым урадзе Украіны3

Банк у Польшчы заблакаваў рахункі — а там іпатэка, і зберажэнні. Айцішнік-беларус баіцца страціць кватэру9

Навукоўцы знайшлі ў ДР Конга новы від малпаў. У іх ружова-аранжавыя вусны і чорная морда4

Зламаны аўтамабіль заехаў на эвакуатар, але яго туды падштурхнуў іншы легкавік1

Чаму не варта перастройвацца з паласы ў паласу, калі вы захраслі ў заторы? Тлумачаць матэматыкі2

Зяленскі прапанаваў новую пасаду былому міністру абароны, але той адмовіўся10

«Расія 1» назвала «справай гонару» забойства рэпера Kyivstoner2

На лецішчы пад Смалявічамі знайшлі грыб дзіўнай формы. А вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі2

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць