Свет1212

Расія ў латвійскіх шпротах знайшла шкодныя рэчывы

У латвійскіх шпротах выяўлена перавышанае ўтрыманне канцэрагеннага рэчыва бензапірэну [якое раней «знаходзілі» ва ўкраінскіх цукерках Roshen — НН], расійскія СМІ спасылаюцца на справаздачу Расспажыўнагляда, паведамляе lenta.ru

ІТАР-ТАСС удакладняе, што прадукцыя была выпушчана кампаніямі SIA Randa, Klavas, Rojas pagasts, Rojas novads.

Па інфармацыі «Прайм», вытворцам прадукцыі апынулася адна кампанія — SIA Randa Klavas, і ў дачыненні да яе Рассельгаснагляд увёў рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю.

Рассельгаснагляд ўжо выяўляў перавышанае ўтрыманне бензапірэну ў латвійскіх кансервах некалькі гадоў таму.

У прыватнасці, у кастрычніку 2006 года Расспажыўнагляд забараніў імпарт шпротаў з-за павышанага ўтрымання канцэрагенных рэчываў. Тагачасны кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка сцвярджаў, што латвійскія шпроты не адпавядаюць ні расійскім, ні еўрапейскім стандартам. У Рызе рашэнне аб забароне прадукцыі называлі палітычна матываваным.

Нагадаем, што ў жніўні 2012 г. у Беларусі, наадварот, выбухнуў скандал з расійскімі балтыйскімі кансервамі.

Паведамлялася, што больш чым у 50 магазінаў па ўсёй Беларусі адной буйной гандлёвай сеткі паступілі няякасныя рыбныя кансервы з адной партыі звыш 200 тысяч штук. Гаворка ішла пра «Селядзец атлантычны ў таматным соусе», «Селядзец атлантычны ў алеі» і «Шпроты ў алеі з балтыйскай кількі», вырабленымі на адным прадпрыемстве ў Калінінградскай вобласці.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек19

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць