Інспектар ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Руслан Тагіраў даў некалькі парадаў па кіраванні і тэхнічным стане аўтамабіля ў маразы.
— Трэба ўлічваць умовы надвор’я, асаблівасці стану праезнай часткі, стану свайго аўтамабіля: не рабіць рэзкіх манеўраў, перастаренняў. Плаўна зніжаць хуткасць і плаўна яе набіраць. Трэба ведаць, што тармазны шлях на снезе будзе нашмат большы, чым па сухой дарозе.
Не рэкамендуецца ездзіць на летняй гуме, прычым замяніць яе трэба не толькі на вядучых колах, пярэдніх, а на ўсіх чатырох. Каб не было рэзкіх заносаў альбо пры перастраенні эфекта маятніка: калі пярэднія колы вядуць, а заднія «гуляюць», як часам здараецца на трасах, дзе адно кола заязджае на заснежаную частку.
Не забывайце заліваць вадкасць для ачысткі шкла яз высокім узроўнем замярзання, святлавыя прыборы правяраць перад выездам.
І важна праверыць зарадку акумулятарнай батарэі.
ДАІ не рэкамендуе ў такія маразы здзяйсняць далёкія паездкі, асабліва на аўтамабілях на дызельным паліве — могуць паліваправоды замерзнуць у дарозе. Канечне, не дрэнна мець пры сабе драты для заводкі (так званы прыкурывацель).
На мінулым тыдні ў Беларусь прыйшлі моцныя маразы. І пакуль яны будуць толькі ўзмацняцца.
-
Музычны кіраўнік дзіцячага садка з Кармы разам з жонкай стаў зоркай сацсетак. Ужо нават бухога Ігара абышоў
-
«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак
-
Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым
Каментары