Свет66

Нобэлеўскую прэмію па літаратуры атрымала Дорыс Мэй Лесінг

Нобэлеўскі камітэт назваў брытанскую пісьменьніцу «за поўнае скепсісу, страсьці і празорчай сілы разуменьне жаночага досьведу».

Нобэлеўскі камітэт назваў брытанскую пісьменьніцу «за поўнае скепсісу, страсьці і празорчай сілы разуменьне жаночага досьведу».

Дорыс Мэй Лесінг (Тэйлар) нарадзілася 22 кастрычніка 1919 г. у Керманшаху (сёньня Іран). У 1925 г. сям'я пераехала ў Паўднёвую Радэзію (сёньня Зымбабвэ). Час, праведзены ў Афрыцы, паўплываў на яе творчасьць. У 1949 Лесінг з сынам ад другога шлюбу пакінула Афрыку і пераехала ў Лёндан.

Аўтар раманаў «Трава сьпявае» (1950), «Марта Квэст» (1952), «Залаты дзёньнік» (1962), афрыканскіх нататак «Вяртаньне дахаты» (1957), зборніку апавяданьняў «Мужчына і дзьве жанчыны» (1963).

* * *

Запаветная мара (The Sweetest Dream) 2001

Частка 1

Асеньняе сутоньне, жоўтыя агні, што запалілі недзе далёка зьнізу на вуліцы, ахіналі ад мітусьні, людзі ўжо хуталіся цяплей, хаваючыся ад надыходзячай зімы. У яе за сьпінай была халодная цемра пустога пакою, але нічога цяпер не магло яе засмуціць: яна была на сёмых нябёсах ад шчасьця, як маленькае дзіця, што толькі што навучылася хадзіць. На сэрцы ў яе было сьветла, як ніколі: тры дні таму яна атрымала тэлеграму ад свайго былога мужа, Джоньні Лінэкса — таварыша Джоньні. падпісаў кантракт зь фідэль фільм з табой разьлічуся і аддам усе пазыкі ў нядзелю. Сёньня была нядзеля. Менавіта гэтыя словы — «усе пазыкі» — і ўсхвалявалі яе, усхвалявалі да ліхаманкавага стану. Яна разумела, што ён ня зможа аддаць «усе» пазыкі (якія за столькі часу пасьпелі дарасьці да надта ўжо круглай сумы, такой вялікай, што яна і рахунак даўно перастала весьці). Але, мусіць, ён чакаў сапраўды вялікага ганарару, калі так упэўнена напісаў ёй пра грошы. Яна падумала гэта і адчула раптам, як мурашкі — прадчуваньне чагосьці нядобрага? — прабеглі па скуры. Упэўненасьць была ягоным… Не, яна ня мусіць казаць — хітрыкам. Нават калі яна і адчувала гэта шмат разоў у жыцьці. Але хіба яна памятае, каб хоць калі‑небудзь абставіны пераламалі яго, каб яны яго нават пахіснулі?

На стале, каля яе, ляжалі два лісты, як напамін пра неймаверныя, але такія частыя драматычныя перамены ў жыцьці. У адным ёй прапаноўвалі ролю ў п’есе. Фрэнсіс Лінэкс была акторкай другога пляну, нічым не выбітнай сярэдняй акторкай, а таму ёй нічога большага за эпізадычныя ролі ніколі і не прапаноўвалі. Гэтая роля была іншай — з шыкоўнай новай п’есы для двух актораў. Мужчынскую ролю ў ёй меўся выконваць Тоні Ўайлд, які да гэтага часу здаваўся ёй недасяжнай зоркай, настолькі недасяжнай, што яна нават і ўявіць не магла сваё імя побач зь ягоным на афішах. Менавіта ён і папрасіў, каб ёй прапанавалі гэтую ролю. Два гады таму яны гралі разам у адной п’есе, яна, як звычайна, — у невялікай ролі. У канцы нядоўгага паказу — п’еса выйшла правальнай — яна пачула ў вечар апошняга спэктаклю, калі яны зноў і зноў выходзілі на аплядысмэнты: «Добра, выйшла вельмі добра». «Усьмешкі з Алімпу», — падумала яна, ведаючы, што гэтыя яго словы — знак таго, што Тоні зацікавіўся ёю.

З таго часу яна ня раз заўважала, што мроіць, але гэтыя летуценьні зусім яе не бянтэжылі: Фрэнсіс выдатна ведала, што ў яе ўсё пад кантролем, што яна так проста ня дасьць волю сваім эратычным фантазіям. Але аднаго яна стрымаць не магла — сваіх мараў пра тое, як яе талент (яна думала, што ўсё яшчэ мела талент?) — раскрываецца, мараў пра тое, што яна можа зрабіць на сцэне, калі ёй толькі дадуць шанец. Ды ўсё ж яна ня зможа зарабіць шмат грошай, у маленькім тэатры, у п’есе, якая магла і ня ўдацца. Без тэлеграмы ад Джоньні яна б ніколі не дазволіла сабе пагадзіцца на такую прапанову.

У другім лісьце ёй прапанавалі весьці калёнку пра зьніклых, якіх расшукваюць блізкія (назву калёнкі яшчэ трэба было выбраць), у «Дэфэндэры» — добры заробак, і надзейна. Гэта магло б быць працягам яе другой прафэсіі — свабоднага журналіста, прафэсіі, якой яна зарабляла сабе на жыцьцё…

…У той час усе ўжо зьвярталіся да яе, як да старой жанчыны. Яна і сама ўспрымала сябе старой. Пакуль не адбыліся гэтыя перамены…

Пераклала Наталка Харытанюк

* * *

Сёлетняя Нобэлеўская прэмія 80-я па ліку для эўрапейцаў. 11 ляўрэатаў — жанчыны, 93 — мужчыны. 24 зь іх пісалі ці пішуць па-ангельску, 12 - — па-француску, 10 — па-нямецку.

Заўтра вызначыцца нобэлеўскі ляўрэат міру.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну12

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

Беларусь яшчэ больш павялічыла пастаўкі бензіну і дызельнага паліва ў Расію2

У Мінску мужчына жорстка забіў дзяўчыну, а потым забіў сябе9

Армянскага сябра Лукашэнкі затрымалі пры спробе вылецець з краіны, на яго завялі крыміналку за падаткі5

Чым скончылася гісторыя выкладчыка БДУІР, які звяртаўся да Лукашэнкі наконт 87 рублёў заробку2

Міліцыя затрымала падазраванага ў тым, што дашкольнікі на Міншчыне атруціліся2

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну12

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць