Грамадства11

Мінгандлю рэкамендуе рэстаранам падчас ЧС па хакеі ўсталяваць Wi-Fi, навучыць персанал англійскай і падаваць верашчаку

Міністэрства гандлю распрацавала спіс рэкамендацый па арганізацыі высокай якасці абслугоўвання аб'ектамі грамадскага харчавання падчас ЧС-2014 па хакеі.

Спіс рэкамендацый утрымлівае 19 пунктаў. Сярод іх патрабаванне забяспечыць наяўнасць Wi-Fi, адзінай формы вопраткі з бэйджамі для абслугоўчага персаналу, схем руху транспарту, веданне персаналам размоўнай англійскай мовы і прадухіліць нематываваны рост цэнаў.

Таксама было распрацаванае меню з 10 страў беларускай нацыянальнай кухні.

На думку прадстаўнікоў падкамісіі неабходны мінімум складаецца з асарці сялянскага, селядзца па-старабеларуску, грыбной поліўкі, дранікаў, бульбянікаў, пячыста з свініны, верашчакі, грачанікаў з грыбамі, беларускага чаю і збіценю.

Гісторык, аўтар і ўкладальнік кнігі «Наша страва» Алесь Белы знаходзіць такі спіс вельмі нудным.

«Свініна, бульба і грыбы. Усё гэта ўзята з постсталінскага кулінарнага зборніка 1955 года,

якому споўнілася 59 гадоў. Добры паказчык менталітэту беларускага чынавенства, — кажа Белы. — Таксама незразумела, ці павінныя ўсе рэстараны мець гэты спіс, у тым ліку японскай, італьянскай і г.д? Гэта было б абсурдна».

У Міністрстве гандлю патлумачылі, што прадстаўлены на сайце спіс з'яўляецца наборам рэкамендацый, за невыкананне якіх караць нікога не збіраюцца.

«Аднак напярэдадні ЧС-2014 па хакеі кожная ўстанова, якая паважае сябе, мусіць прытрымлівацца дадзеных рэкамендацый. Бо

часам бывае, што адкрыецца нейкіе кафэ, глядзіш — прыгожа. А праходзіць некалькі месяцаў, і месца ператвараецца ў гадзючнік.

Пагадзіцеся, вам не будзе хацецца наведваць ерундовую ўстанову, якая не робіць рамонт, не абнаўляе інтэр'еры.

Зразумела, што ў інтарэсах суб'ектаў грамадскага харчавання стварыць камфортныя ўмовы для турыстаў, гасцей ЧС па хакеі. Але чаму толькі для турыстаў? Усё перш-наперш робіцца для нашых людзей. Таму Міністрства гандлю пільна сочыць за гатоўнасцю грамадскага харчавання. Падкамісія мінгандлю на чале з міністрам гандлю пастаянна разглядае сур'ёзныя пытанні. На адным з апошніх, напрыклад, абмяркоўвалася арганізацыя грамадскага харчавання на вакзалах і ў нацыянальным аэрапорце Мінск», — паведаміў прэс-сакратар Міністэрства гандлю Дзмітры Маліноўскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу18

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём5

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу18

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць