Надвор'е22

Да канца лютага зіма не вернецца

На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца адліга, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 17 лютага падчас відэабрыфінгу. 

«Атлантычныя цыклоны, з зайздросным пастаянствам перамяшчаючыся адзін за адным ў паўночных шыротах, перакрылі доступ халоднага паветра на поўдзень Еўрапейскага кантынента. У шматкіламетровай таўшчыні атмасферы пераважаюць заходнія вятры, якія садзейнічаюць пранікненню цёплых акіянічных паветраных мас далёка на ўсход. Надвор'е, якое ўстанавілася ў Беларусі, па тэмпературным рэжыме на 4—9 градусаў перавышае кліматычную норму і адпавядае канцу сакавіка», — зазначыў сіноптык. 

У аўторак месцамі, у асноўным па поўначы, чакаюцца невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 3 — плюс 2°С, днём плюс 1—7°С. 

У сераду атмасферны ціск крыху ўпадзе, і ноччу па паўночным усходзе, днём месцамі па краіне чакаюцца невялікія ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°С, днём ад плюс 1°С па паўночным усходзе да плюс 8°С па паўднёвым захадзе Беларусі. 

У чацвер атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе больш істотныя ападкі, і ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах згусцяцца туманы, ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд, на дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём 0 — плюс 6°С. 

У пятніцу месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, пры праясненнях да мінус 5°С, днём 0 — плюс 5°С. 

Днём у суботу чарговы франтальны раздзел ад атлантычнага цыклону падыдзе да заходніх рэгіёнаў Беларусі, таму па заходняй палове чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі па краіне туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 6°С, днём 0 — плюс 6°С. 

Як зазначыў Рабаў, «атмасферны фронт, які павольна перамяшчаецца ва ўсходнім напрамку, стане асноўным надвор'естваральным фактарам у нядзелю». У многіх раёнах ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём 0 — плюс 5°С. 

«Згодна з папярэднім прагнозам, да канца лютага па-сапраўднаму зімовага надвор'я чакаць не даводзіцца», — сказаў сіноптык.

Каментары2

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць