Грамадства

Памёр паэт Аляксандр Казека

Былы вайсковец, ён пісаў на беларускай і рускай мовах, уваходзіў у магілёўскі гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб і рускае культурна-асветніцкае таварыства.

Памёр паэт Аляксандр Казека. Яму было 67 гадоў.

Літаратар нарадзіўся 4 жніўня 1958 года ў вёсцы Новы Юзін Кіраўскага раёна ў сям’і лесніка. Вучыўся ў Чачэвіцкай сельскай школы, пасля паступіў у Арлоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча сувязі. Служыў у Арле, Уладзівастоку, Бранску, Магілёве.

Пасля выхаду ў запас працаваў настаўнікам у вёсцы Чачэвічы, потым — у Магілёўскай абласной філармоніі. Пасля закрыцця філармоніі працаваў намеснікам кіраўніка Магілёўскага абласнога Цэнтра культуры і мастацтва.

Казека быў у праўладным Саюзе пісьменнікаў Беларусі, узначальваў яго Магілёўскае абласное аддзяленне. Быў у грамадскім аб’яднанні «Рускае культурна-асветніцкае таварыства», Магілёўскім абласным гісторыка-патрыятычным пошукавым клубе «Віккру».

Пісаў на беларускай і рускай мовах. У яго выйшлі кнігі паэзіі «Души моей родник» (2005 г.), «Мелодия надежды» (2008 г.), «Час сяўбы» (2009 г.) і іншае.

Казека меў некалькі дзяржаўных узнагарод — медалі «За бездакорную службу» ІІІ і ІІ ступеняў, медаль Францыска Скарыны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць