Культура33

Вайцюшкевіч сьпяваў пра Штанге і Скарыну Піцерскага

19 кастрычніка ў канцэртнай залі “Менск” пры поўным аншлагу прайшоў канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і “WZ-Orkiestra”.

19 кастрычніка ў канцэртнай залі “Менск” пры поўным аншлагу прайшоў канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і “WZ-Orkiestra”.

Мы — рокеры!

Канцэрты Вайцюшкевіча традыцыйна зьбіраюць багата народу. Ня стаў выключэньнем і гэты. Сярод гледачоў былі Ўладзімер Арлоў з Валянцінай Аксак, Стэфан Эрыксан, госьці зь Нямеччыны.

Пачаўся канцэрт з абвестак. Зьміцер Вайцюшкевіч паведаміў пра наступны канцэрт “WZ-Orkiestra”, які адбудзецца 6 лістапада ў “Графіці”. А потым, недзе ў лістападзе-сьнежні, на адной са сцэнаў Менску наладзяць яшчэ адзін выступ. “Хачу вас папярэдзіць, што гучаць мы будзем трошкі інакш, як цяпер — новая праграма “Лірыка” на словы Генадзя Бураўкіна будзе рокавая” — папярэдзіў Зьміцер. Пазьней паміж куплетамі ён не аднойчы нагадваў: “Мы — рокеры!”

Самі з вусамі

Першай у праграме прагучала “Песенька галоднага Воўка” з “Цацачнай крамы”. “Апошні куплет цяпер ужо неактуальны” — спыніўся раптам Вайцюшкевіч і патлумачыў: “Наша краіна жыве ўсё лепш, і ня трэба нам ніякай дапамогі, самі з вусамі, а таму — шліце ежу за акіян”. Калі хто ня ведае, у арыгінале галодны воўк прасіў наадварот — каб ежу высылалі яму з-за акіяну. Потым сьпявак ня раз спыняўся, каб пракамэнтаваць тую ці іншую песьню. Па яго словах, на адным з паўпадпольных канцэртаў у часе чарговай выбарчай кампаніі недзе ў глыбінцы бабуля ў першым шэрагу, паслухаўшы “Песеньку пра задаволенага Пеўня”, зазначыла, што й ня ведала, якая ж прыгожая і мілагучная родная мова. Сьпяваючы пра бесклапотнага гуляку пеўня, Зьміцер прыгадаў былога міністра культуры.

Кумір дачнікаў

“Сёньня будзе багата песень пра дождж” — заўважыў лідэр “WZ-Orkiestra” і распавёў пра сваю даўнюю мару — пачуць свае песьні на 1-м канале радыё. Мара зьдзейсьнілася дзякуючы песьням пра дождж: у самую сушу на радыё прагучала адна з такіх кампазыцыяў і адразу палюбілася ўсім, хто з надзеяй глядзеў на неба, чакаючы ад таго дажджу. Заля сустрэла гэтыя словы дружным сьмехам і, сьпяваючы разам “У чаканьні дажджу”, засьведчыла, што не адны дачнікі любяць тыя песьні. Камэрнасьць малой залі відавочна спрыяла зваротнай сувязі паміж сцэнай і гледачамі. Сьпявак жыва рэагаваў на рэплікі з залі, без напругі запрашаў сьпяваць разам зь ім, а часам і замест яго.

Штанге і пецярбуржац Скарына

У той вечар прагучалі песьні ня толькі па-беларуску, але й па-расейску — кампазыцыі з альбому на вершы Ўладзімера Маякоўскага, а таксама песенька па-польску. Усе яны цёпла віталіся публікай. На сцэну ўвесь час ішлі цыдулкі з просьбамі выканаць улюбёную песьню. З заўважным адрывам перамагала “Іду да цябе”, але яна так і не прагучала. “Ня гэтым разам” — папрасіў Зьміцер і скарыўся перад заляй, засьпяваўшы песьню на словы Андрэя Хадановіча “Мірныя людзі”. Не адну ўсьмешку выклікала імправізацыя Вайцюшкевіча, калі сьпяваючы пра мару “перамагчы хоць раз на мундыялі”, ён выгукнуў “Штанге!”— прозьвішча цяперашняга трэнэра нацыянальнай футбольнай зборнай.

Выконваючы на біс “Я нарадзіўся тут” разам з гледачамі, якія як адзін узьняліся з крэслаў, Зьміцер і тут не ўтрымаўся, каб засьведчыць абазнанасьць у найноўшых гістарычных сэнсацыях: “Я нарадзіўся тут, на пяць стагодзьдзяў пасьля пецярбуржца Скарыны”.

Цягам канцэрту прагучалі песьні ці ня з кожнага альбому гурту — ад “Паравінаў году” да “Калыханак”, таму можна сьмела сказаць — ніхто не пайшоў з вечарыны незадаволеным.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы18

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной1

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы18

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць