Аўто

У Беларусі аўтамабілі Geely прадаюцца без утылізацыйнага збору

Аўтамабілі Geely не падаражэлі пасля 1 сакавіка. Гэта значыць, што барысаўскі завод «Белджы» вызвалены ад выплаты ўтылізацыйнага збору ў выпадку рэалізацыі машын у Беларусі.

Рэестр айчынных аўтавытворцаў, для якіх выплату ўтылізацыйнага збору ў бюджэт Беларусі замянілі гарантыяй перапрацаваць транспарт у далёкай будучыні, вызначаны. Трапіць у яго — вельмі значная падзея для любога завода: гэта захоўвае частку сродкаў і дазваляе пакінуць цэннік на прадукцыю на ранейшым узроўні.

Адказваючы на пытанні «Ежедневніка», прэс-сакратар Мінпрама Сяргей Шалай удакладніў: пералік вытворцаў пакуль не апублікаваны. А значыць, назваць вытворцаў, вызваленых ад выплаты ўтылізацыйнага збору за машыны, прададзеныя для эксплуатацыі ў Беларусі, пакуль не ўяўляецца магчымым. Не пажадаўшы чакаць апублікавання рэестра, «Ежедневнік» пацікавіўся ў мінскага дылера «Белджы» ААТ «Аўтаторгсэрвіс», колькі каштуе Geely для беларускіх пакупнікоў.

«Цэны не змяніліся, — растлумачыў начальнік аддзела продажаў і сэрвісу Віктар Русаковіч. — Калі машына набываецца для эксплуатацыі ў Беларусі, утылізацыйны збор не выплачваецца. Указ уступіў у сілу 1 сакавіка, а ўжо 4 сакавіка мы змаглі пачаць продажы, рэалізаваўшы два Geely SC7. Гэтая мадэль прапануецца ў дзвюх камплектацыях — з кандыцыянерам і клімат-кантролем, машынамі цікавяцца ўсё больш актыўна. Паводле меркаваных ацэнак, у 2014 годзе мы прададзім 500 аўтамабіляў».

Умовы вызвалення ад утылізацыйнага збору

Механізм дзеяння ўказа №64 «Аб утылізацыйным зборы ў дачыненні да асобных відаў колавых транспартных сродкаў» прапісаны ў пастанове Саўміна №172. Умовы вызвалення ад утылізацыйнага збору агавораныя ў дадатку «Аб парадку і ўмовах прыняцця арганізацыяй, якая вырабляе транспартныя сродкі, абавязанняў забяспечыць наступнае бяспечнае абыходжанне з адходамі, якія ўтварыліся ў выніку страты транспартнымі сродкамі сваіх спажывецкіх уласцівасцяў».

У гэтым дакуменце пералічаныя ўмовы, на падставе якіх арганізацыя-вытворца можа прыняць абавязанні перапрацаваць аўтамабіль, які страціў свае спажывецкія ўласцівасці. Іншымі словамі, утылізаваць у далёкай будучыні, абмежаваўшыся абяцаннямі або, як сказана ў дакуменце, абавязаннямі.

Для гэтага вытворца павінен быць юрыдычнай асобай, выконваць аперацыі па нанясенні VIN-кода на нераскладальныя складнікі кузава (кабіны), шасі ці спецыяльна вырабленыя нумарныя таблічкі транспартных сродкаў.

Прапісаныя і рэжымы вытворчасці аўтамабіляў.

У выпадку з «Белджы» гаворка ідзе аб прамысловай зборцы. Як вядома, завод падпісаў з урадам Беларусі інвестыцыйнае пагадненне аб прамысловай зборцы аўтамабіляў з указаннем перыядаў развіцця вытворчасці. У пэўныя тэрміны магутнасці завода будуць складаць 10 тысяч, затым 60 тысяч і, нарэшце, 120 тысяч аўтамабіляў у год. Там жа ўказаны памер і тэрміны лакалізацыі ў 30%, а затым 50%.

Калі ўсе ўмовы будуць выконвацца, «Белджы» будзе паступова «абрастаць» вытворчымі магутнасцямі, захоўваючы частку грашовых сродкаў — на далейшае развіццё.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі10

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі10

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць